Яшчэ раз пра прыватызацыю

Яшчэ раз пра прыватызацыю

Грамадзяне, якія пражываюць у кватэрах дзяржаўнага жыллёвага фонду, могуць прыватызаваць іх – гэта значыць – набыць у сваю ўласнасць – да 1 ліпеня 2016 года.

_DSC3364Жылое памяшканне, прыватызаванае сумесна мужам і жонкаю, з’яўляецца іх агульнай уласнасцю, калі абое ўдзельнічаюць у прыватызацыі (у тым ліку шляхам укладання грашовых сродкаў, што належаць ім на праве агульнай сумеснай уласнасці).
Члены сям’і, у тым ліку і былыя, якія не ўдзельнічаюць у прыватызацыі, але пражываюць у кватэры на час яе, маюць права і далей там пражываць.
У артыкуле 125 Жыллёвага кодэкса ўказаны шэраг аб’ектаў жывой нерухомасці, якія не падлягаюць прыватызацыі. Да іх адносяцца: жылыя памяшканні сацыяльнага карыстання, спецыяльнага службовага жыллёвага фонду, дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнатах, камерцыйнага выкарыстання, тыя, што знаходзяцца ў рэканструюемых ці капітальна рамантуемых жылых дамах, інш.
Для пэўных катэгорый грамадзян прадугледжана льготная прыватызацыя. Яна распаўсюджваецца на інвалідаў з дзяцінства; грамадзян, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інвалідаў (у тым ліку дзяцей-інвалідаў) у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ці іншых радыяцыйных аварый; на тых, хто прымаў у 1986-1987 гадах удзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у межах зоны эвакуацыі (адчужэння) ці былі занятыя ў гэты перыяд на эксплуатацыі альбо іншых работах на згаданай станцыі (у тым ліку часова накіраваныя ці камандзіраваныя), уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных, прызваных на спецыяльныя зборы і прыцягнутых да выканання работ, звязаных з ліквідацыяй вынікаў гэтай катастрофы; на Герояў Беларусі, Герояў Сацыялістычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы; на рэабілітаваных грамадзян – ахвяр палітычных рэпрэсій, дзяцей, якія знаходзіліся разам з бацькамі ў месцах пазбаўлення свабоды, у ссылцы, высылцы, на спецпасяленні ў сувязі з рэпрэсіраваннем іх бацькоў, на дзяцей, што засталіся ў непаўнагадовым узросце без апекі бацькоў, неабгрунтавана рэпрэсіраваных па палітычных матывах, а таксама на дзяцей, якія не стварылі новую сям’ю (жонка, муж), грамадзян, якія былі расстраляны ці памерлі ў месцах пазбаўлення волі і рэабілітаваных пасмяротна і інш. Такім грамадзянам бязвыплатна перадаецца ва ўласнасць 20 квадратных метраў агульнай плошчы кватэры, а таксама па 20 квадратных метраў яе на кожнага непрацаздольнага непрацуючага члена сям’і, які жыве разам. Калі плошча непрыватызаванай кватэры перавышае тую, што перадаецца бязвыплатна, то яе частка аплачваецца ў агульным парадку.
Грамадзяніну не можа быць беспадстаўна адмоўлена ў прыватызацыі. Адмова можа быць абскарджана ў судовым парадку.
Да часу поўнай аплаты жылое памяшканне будзе зарукай, з ім нельга будзе правесці адчужэнне.
Кошт прыватызацыі вызначаецца камісіямі выканкамаў ці арганізацыямі, за якімі замацавана жыллё. У якасці кошту прыватызуемай кватэры прымаецца ацэначны, які вызначаецца шляхам памнажэння яе сапраўднага кошту на каэфіцыенты спажывецкіх якасцяў жылога памяшкання.
Алена СІДАРУК, намеснік пракурора раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro