Да выхаду ў поле тэхніка амаль гатова

Да выхаду ў поле тэхніка амаль гатова

16 чэрвеня адбылося выязное пасяджэнне выканкама па пытанні гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да ўборкі зерневых і зернебабовых культур ураджаю 2016 года.

Изображение 031Выканкам пачаўся з аб’езду гаспадарак. Першым, куды наведаліся яго ўдзельнікі, стаў СВК “Маціевічы”. Старшыня сельгаскааператыва Мікалай Кавальчык далажыў аб гатоўнасці тэхнікі да сёлетняй уборачнай кампаніі.
– У гаспадарцы 4800 гектараў сельгасугоддзяў, з іх 1985 – уборачная плошча, – сказаў ён. – Маем 7 зернеўборачных камбайнаў, нагрузка на кожнага сёлета немалая – 278 гектараў. Усе яны фактычна гатовыя да работы, за выключэннем аднаго, які патрабуе рамонту, астатнія неабходна даўкамплектаваць расходнымі матэрыяламі. Па завяршэнні леташняй уборачнай кампаніі ўсе камбайны былі спраўнымі, таму сёлета не трэба многа сродкаў, каб падрыхтаваць іх да работы. У гаспадарцы ёсць 5 прэс-падборшчыкаў, пагрузку і вывазку саломы будуць ажыццяўляць 4 пагрузчыкі і 6 прычэпаў. Падрыхтавана супрацьпажарная тэхніка: малакавоз з помпаю, бочка з вадой і трактар МТЗ-82 з трохкорпусным плугам. Для ачысткі і сушкі зерня рыхтуюцца 2 зернесушыльныя комплексы і мабільная зернесушылка. Сёлетнюю ўборку разлічваем правесці сваімі сіламі.
Мікалай Іванавіч агучыў тую лічбу, якая патрабуецца на завяршэнне рамонту тэхнікі, – 70 млн. рублёў. Изображение 024
Майстар-наладчык тэхнічнага цэнтра ААТ “Гомсельмаш” Сяргей Кірылін расказаў прысутным аб тым, як правільна адрэгуляваць і настроіць зернеўборачны камбайн КЗС-1218, каб з найменшымі стратамі правесці жніво.
Далей выязное пасяджэнне прадоўжыла сваю работу на мехдвары СВК “Рагазнянскі”. Яго старшыня Аляксандр Семянюк таксама гаварыў аб гатоўнасці тэхнікі да ўборкі.
– Зерневыя і зернебабовыя культуры сёлета нам трэба ўбраць з 1800 гектараў, – зазначыў Аляксандр Васільевіч. – Для гэтага маем 6 камбайнаў, нагрузка на адзін складзе 310 гектараў.Изображение 008
Колькі дзён – і яны будуць поўнасцю гатовыя да жніва, засталася невялікая даўкамплектацыя. Экіпажы камбайнераў ужо сфарміраваны. Пад час уборачнай кампаніі дапамогай іншых арганізацый ніколі не карысталіся, будзем і сёлета спраўляцца сваімі сіламі. Уборка не выклікае праблем, больш хвалююць пытанні адвозкі зерня, сушкі і яго захоўвання. Мы намалочваем прыкладна ад 5 да 6 тысяч тон зерня, львіную яго долю – больш за тры тысячы тон – адвозім на камбікормавы завод, дзе яно дасушваецца і захоўваецца. У сябе пакідаем насеннае зерне, фуражнае і для насельніцтва, якое ачышчаем і сушым на КЗСВ-40Г. Зернесушыльны комплекс ужо цяпер поўнасцю гатовы да работы. Для ўборкі саломы з палёў, якая таксама выклікае пэўныя складанасці, бо і тут можа паўплываць надвор’е, у гаспадарцы ёсць 3 імпартныя прэс-падборшчыкі, па столькі ж пагрузчыкаў і спецыяльных прычэпаў, якія ў поўнай гатоўнасці і чакаюць выхаду на хлебную ніву.
Пасля наведвання гаспадарак удзельнікі выязнога выканкама вярнуліся ў райцэнтр. Пасяджэнне прадоўжылася ў актавай зале райвыканкама, дзе з дакладам аб гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да ўборкі зерневых і зернебабовых культур выступіў начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Чэрнік. Аляксандр Уладзіміравіч паведаміў, што сёлета сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна запланавана атрымаць 57300 тон зерня і 5700 тон алейнага насення рапсу. Для выканання гэтых аб’ёмаў зерневыя і зернебабовыя культуры ў гаспадарках Жабінкаўшчыны былі пасеяны на плошчы 15105 гектараў. Для іх уборкі ў сельгасарганізацыях раёна, а таксама ў ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” налічваецца 64 зернеўборачныя камбайны. Гэта 31 КЗС-1218 і КЗС-10К, “Ліда-1300” і “Джон Дзір”, 32 абсталяваны рапсавымі прыстаўкамі.
Аляксандр Уладзіміравіч даў характарыстыку тэхнічнай гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да ўборкі. Так, сярэдняя нагрузка на адзін зернеўборачны камбайн па раёне складзе 215 гектараў. Мінімальная – 154 гектары ў СВК “Арэпічы”, максімальная – 310 гектараў у СВК “Рагазнянскі”. За кожным камбайнам замацавана грузавая машына.
Для ачысткі і сушкі зерня гаспадаркі плануюць выкарыстоўваць зернесушыльныя комплексы, якіх у раёне 14, і мабільныя зернесушылкі, якіх – 7.
Для ўборкі саломы з палёў ёсць 42 прэс-падборшчыкі, з якіх 10 для прэсавання буйнагабарытных цюкоў. У пагрузцы і вывазцы цюкоў саломы прымуць удзел 32 пагрузчыкі і 35 спецыяльных прычэпаў. Уся тэхніка да пачатку ўборкі будзе даўкамплектавана неабходнымі сродкамі пажаратушэння.
Для падрыхтоўкі зернеўборачных камбайнаў да сёлетняй уборкі ўраджаю, паводле праграмы рамонту, патрабавалася 2,7 мільярда рублёў. У рамонтны перыяд затрачана 1,9 мільярда, на яго завяршэнне патрабуецца 0,8 мільярда рублёў. На тэхнічнае абслугоўванне камбайнаў будзе накіравана 250 мільёнаў рублёў.
Для правядзення ўборачнай кампаніі і вывазу саломы з палёў да месцаў яе захоўвання неабходна 750 тон дызельнага паліва, 80 тон бензіну і 17 тон змазачных матэрыялаў, на сушку зерня – 120 тон пячнога паліва і 140 тысяч метраў кубічных прыроднага газу. На гэта сельгасарганізацыям раёна спатрэбіцца 12,5 мільярда рублёў.
Тэхнічная забяспечанасць сельгаспрадпрыемстваў дазваляе правесці ўборку ўраджаю зерневых і зернебабовых культур за 14-16 дзён.
Пасля дакладу выступоўцы выканкам прыняў рашэнне.
Завяршыла мерапрыемства ўрачыстым момантам. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Карпук уручыла дыпломы кіраўнікам гаспадарак-пераможцаў раённага спаборніцтва на веснавой сяўбе сярод сельгаспрадпрыемстваў Жабінкаўшчыны Надзеі Кандрацюк (СВК “Вазнясенскі”) і Барысу Парафенюку (СВК “Хмелева”).
Алёна НІКАНЧУК.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro