“Хмелеўская сёмуха” на гасціннасць багата

“Хмелеўская сёмуха” на гасціннасць багата

Аграгарадок Хмелева ў многіх асацыіруецца з намоленым месцам – мужчынскім манастыром і імем яго настаяцеля – айцом Серафімам. Адразу таксама ўзгадваецца яшчэ назва народнага тэатра песні і гумару “Хмелеўскія валацугі”, у якім спяваюць, танцуюць, жартуюць Наталля Дырман, Таццяна і Алена Грыцукі, Людміла Іванюк, Валянціна Вайцюк, Вячаслаў Кулік і Станіслаў Касюк. Думаю, што ў гэтай утульнай, прыгожай вёсачкі з’явіцца яшчэ адна “візітоўка”, якая называецца “Хмелеўская сёмуха”.

IMG_3457Сёлета адкрытае раённае свята пад такой назвай ладзілася трэці год запар. З’ехаліся на яго госці і ўдзельнікі з навакольных вёсак і нават раёнаў.
– Мы ў інтэрнэце даведаліся пра ваша свята, – расказвалі гледачы з Брэста, – і прывезлі ў Хмелева гасцей з Германіі, каб паказаць ім нашу самабытную культуру. Шчыра кажучы, не кожны дзень так проста сустрэнеш на вуліцы юнакоў і дзяўчат, апранутых у саматканыя з вышыванкай беларускія строі. Гэта вельмі і вельмі прыгожа. IMG_3520Нашых нямецкіх сяброў уразіла ваша гасціннасць, калі ў дварах хмелеўцаў выстаўляюцца сталы з пачастункамі для ўсіх жадаючых. А дзяўчыну-“карча” ўвогуле нідзе не сустрэнеш, толькі тут, у вашай вёсцы…
Сапраўды, абрад “Ваджэнне карча” – незвычайны і прыгожы. Дзякуючы “Хмелеўскім валацугам”, ён “ажыў” і будзе мець працяг, таму што з песнямі-віншаваннямі па дварах пад час “Хмелеўскай сёмухі” ходзіць маладое пакаленне – удзельнікі дзіцячага гурту “Дараносіца”. У ролі “карча” (куста) звычайна выступае чараўніца-дзяўчына, упрыгожаная кляновымі галінкамі. А каб было зручней дабірацца ў двары, дзе іх сардэчна віталі гаспадары, артысты па вёсцы ехалі на двух вазах, таксама аздобленых галінкамі і чырвонымі стужкамі.
Хмелеўцы дэманстравалі сваю гасціннасць і радасць, клікалі да багата накрытых сталоў. IMG_3674Прычым, фантазіі дбайных гаспадароў не было межаў. Напрыклад, вялікія і дружныя сем’і Бусько, Посахавых і Кацярына Гарохава прыемна ўразілі гасцей і артыстаў, апрануліся ў цяльняшкі (нават на трохмесячную маленькую пірацкі касцюм падабралі!) Ірына Навуменка частавала блінцамі, сырнікамі, тваражком, якія зроблены з казінага малачка. Балазе, і “міні-фабрыка малака” – бялюткая каза – стаяла побач. Смакату і што мацнейшае можна было пакаштаваць і ў іншых дварах. Усяго каля 30 сем’яў: Залатаровы, Трафімукі, Кардзімукі, Іванюкі, Скараходы, Шалтанюкі, Маерка, Грыцукі, Кавальчукі, і гаспадыні Лідзія Кацэвіч, Валянціна Вайцюк, Валянціна Каржук, Галіна Вашасцюк, Тамара Абрамава, Ганна Кавальчук, Валянціна Масяйчук, Ірына Паўловіч і інш. з нецярпеннем і радасцю чакалі артыстаў і “карча” ў сваіх дварах.
А пакуль хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах паднімалі настрой хмелеўцаў, спявалі абрадавыя песні і танцавалі ў дварах, на галоўнай сцэне таксама гучалі музыка і спевы, тынчылі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў. Радуе, што з кожным годам “Хмелеўская сёмуха” пашырае геаграфію ўдзельнікаў. Так, парадаваць гасцей свята сваімі вакальнымі здольнасцямі прыехалі ў Хмелева аматарскія калектывы народнай творчасці з аграгарадкоў Ленінскі, Сцяпанкі, Крыўляны, Азяты і вёскі Залуззе, а таксама з Пружан, Кобрына, Брэста, Маларыты, Баранавічаў, пасёлка Белавежскі.IMG_3544
Для самых юных гасцей была арганізавана забаўляльная праграма з загадкамі і конкурсамі, катанне верхам на кані і на электрамашынках, скаканне на батутах і інш. Можна было набыць незвычайныя сувеніры, пабачыць майстэрства дзіцячых рук, паласавацца шашлыкамі і марожаным. Як гаворыцца, былі і хлеб, і відовішчы.
Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top