“Пакрыўдзіцца паштальён, калі тут падпішуся”

“Пакрыўдзіцца паштальён, калі тут падпішуся”

подписчикДзе, як ні ў раённай газеце “Сельская праўда”, можна знайсці столькі свежай інфармацыі пра падзеі, што адбываюцца на зямлі, на якой ты жывеш і працуеш, гадуеш і выхоўваеш дзяцей; пра повязь пакаленняў і захаванасць культурнай і гістарычнай спадчыны; расказаў пра людзей, якія пакінулі важкі след у летапісе Жабінкаўшчыны; пра творцаў прыгожага пісьменства, мастакоў, умелых кіраўнікоў, рупліўцаў сённяшняга часу і іх значныя набыткі на прадпрыемствах, палях і фермах.
Мне, як сталаму журна-лісту, заўсёды прыемна чуць: “На раёнку падпісваюся пастаянна” ці “Сёння ў “Сельскай праўдзе” пачытаў пра былую калегу Надзею Шастак” альбо “Якія цудоўныя здымкі “Хмелеўскіх валацугаў” апублікаваны на старонках газеты!”
Цяпер у паштовых аддзяленнях сувязі падпісная кампанія на газеты і часопісы на другое паўгоддзе выходзіць на фінішную прамую. Каб быць бліжэй да чытача ў раёне праводзіцца акцыя “Раённы дзень падпісчыка”, у якой удзельнічаюць як паштальёны, так і журналісты “Сельскай праўды”, якія прыходзяць “у госці да падпісчыкаў” нават на месца іх працы.
14 чэрвеня паштальён другога гарадскога ўчастка Святлана Калайдзенка завітала да работнікаў райвыканкама, каб правесці падпіску на перыядычныя друкаваныя выданні. Менавіта ў гэты дзень захацелі быць сябрамі раённай газеты “Сельская праўда” 15 чалавек. Канечне, знайшліся прыхільнікі ў “Советской Белоруссии” і ў некаторых дзіцячых часопісаў. Тыя, хто падпісаўся на квартал і больш, атрымлівалі пазнаваўчыя часопісы “Садовод и огородник”, “Домашний”, “Домашние цветы”, “Наша кухня” і іншыя; атрымальнік “Советской Белоруссии” – сувенір, гаспадарчы мяшэчак з надпісам газеты.
Пацікавілася, што падабаецца чытаць у раёнцы. Адны адказвалі, што перавагу аддаюць замалёўкам пра людзей, іншыя – допісам пра творчых людзей, і дасягненням ў розных галінах эканомікі. Так, Сяргей Уладзіміравіч Дзмітрук заўважыў, што асабіста ён любіць чытаць думкі людзей па розных праблемных пытаннях, што друкуюцца пад рубрыкай “Бліц/апытанне”, а жонку захапілі фотаздымкі маладых з восьмай старонкі.
15 чэрвеня на “Дні падпісчыка” прысутнічала на ўчастку паштовай сувязі Жабінка-1, дзе працавалі адказныя за яго правядзенне інструктар АЭПС і распаўсюджвання друку Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” Таццяна Пяйко і старшы інструктар цэха паштовай сувязі Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” Лідзія Хмарук. На “Сельскую праўду” падпісаліся 19 жабінкаўцаў. На запрашэнне прадоўжыць сяброўства з раёнкай у другім паўгоддзі сталы мужчына адказаў: “Я ў свайго паштальёна зраблю гэта, а то пакрыўдзіцца”.
Яшчэ адно назіранне пад час акцыі. Маладым людзям прапанавалі аформіць падпіску, яны прыкмецілі на стале “Сельскую праўду” №45 за 15 чэрвеня і сказалі: “Мы прыйшлі, каб купіць вось гэты нумар і не адзін экзэмпляр, а з дзясятак”. Іх у рознічным гандлі тут не было. Чаму? Пытанне застаецца адкрытым. Я прапанавала ім схадзіць у шапікі “Саюздруку”.
Дні падпісчыка былі праведзены і ў іншых калектывах, у прыватнасці на цукровым і камбікормавым заводах, АПС Жабінка-2, СПК “Рагазнянскі”.
Паважаныя жабінкаўцы! Выпісвайце і чытайце “Сельскую праўду”.
Людміла ВОЛЬЧЫК.
На здымку: паштальён аддзялення паштовай сувязі Жабінка-2 Алена Пятроўна Беразоўская падпісвае на перыядычныя выданні Вольгу Барысаўну Зазанюк.
Фота Алёны НІКАНЧУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro