Студэнтамі павінны стаць самыя падрыхтаваныя

Студэнтамі павінны стаць самыя падрыхтаваныя

Lgotyi-studentam-v-2017-godu..З мэтай захавання ў вобласці зацверджанага Кіраўніком дзяржавы механізму правядзення ўступнай кампаніі і залічэння ў навучальныя ўстановы найбольш падрыхтаваных маладых людзей на пашыраным пасяджэнні абласной камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення яе ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2016 годзе адбылося абмеркаванне гэтага пытання. Створаная абласная камісія кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў налічвае 16 чалавек. Працуюць яшчэ 8 камісій у чатырох установах вышэйшай адукацыі і ў 22 сярэдніх спецыяльных установах. Старшынямі камісій з’яўляюцца члены дзяржкамісій, намеснікамі – супрацоўнікі органаў КДК, уваходзяць у іх работнікі дзяржаўных органаў, прафсаюзных арганізацый і ўстаноў сістэмы адукацыі. Ад Брэсцкай вобласці членамі дзяржаўнай камісіі з’яўляюцца старшыня КДК Брэсцкай вобласці Дзмітрый Баско, памочнік Прэзідэнта Беларусі – галоўны інспектар у Брэсцкай вобласці Дзмітрый Гобараў і намеснік старшыні аблвыканкама Леанід Цупрык.
Першы этап уступнай кампаніі – цэнтралізаванае тэсціраванне, пачаўся 13 чэрвеня і закончыцца 27. 5 ліпеня – рэзервовы дзень. ЦТ праходзіць па адзінаццаці вучэбных прадметах у чатырох установах адукацыі вобласці ў вызначаных пунктах для яго правядзення. На Брэстчыне зарэгістравана 17475 абітурыентаў для выканання 47696 тэстаў супраць 17220 абітурыентаў для выканання 47512 тэстаў у 2015 годзе. Летась было выканана 96,09% ад зарэгістраваных.
Асноўнай задачай дзяржкамісіі, абласной і камісій ва ўстановах адукацыі з’яўляецца кантроль за прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні, а члены дзяржкамісіі ў сваю чаргу павінны забяспечыць захаванне заканадаўства пры правядзенні ўступных экзаменаў і залічэнні абітурыентаў.
На этапе падрыхтоўкі, правядзення ўступных выпрабаванняў і залічэння студэнтаў (ліпень-жнівень), навучэнцаў у кожнай з устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі кантроль будзе працягвацца.
Любы зварот абітурыентаў і іх бацькоў павінен аб’ектыўна і аператыўна разглядацца.
Тэлефоны “гарачай лініі” Брэсцкай абласной камісіі за ходам уступных выпрабаванняў (КДК Брэсцкай вобласці): у г. Брэст – (80162)21-18-76, 21-18-94;у г. Баранавічы – (80163)45-47-31, у г. Пінск – (80165)32-26-22.

Нагадваем абітурыентам, што прыходзіць у пункт тэсціравання (пачатак у 11.00) не пазней як за 30 хвілін да пачатку ЦТ. Пры сабе трэба мець арыгінал дакумента, які засведчвае асобу; ручку (гелевую ці капілярную з чарніламі чорнага колеру). Дарэчы, нягледзячы на пастаянны напамінак аб забароне прыносіць у аўдыторыі, дзе праводзіцца ЦТ, мабільныя тэлефоны, штогод ёсць выпадкі выдалення абітурыентаў ад удзелу ў ім за парушэнне гэтага патрабавання.
Заключным этапам работы камісій па кантролі будзе падрыхтоўка справаздачы аб выніках ходу ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі вобласці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top