IMG_3043Самае прыгожае з пачуццяў – каханне – ахапіла сэрцы Настассі Голяк і Ігара Ігнатчыка, студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Цёплыя сустрэчы, ласкавыя словы, прызнанні ў каханні і жаданне быць заўжды побач прывялі будучых урачоў у Жабінкаўскі загс. 11 чэрвеня нарадзілася сям’я Ігнатчык. Маладыя абмяняліся пярсцёнкамі – сімваламі кахання – і далі абяцанне захаваць цёплыя пачуцці і вернасць, пяшчоту і дабрыню сэрцаў на многія гады. Няхай жыццё маладажонаў будзе
такім жа сонечным і шчаслівым, як іх дзень вяселля!
Дарэчы, 11 чэрвеня марш Мендэльсона ў Жабінкаўскім загсе гучаў яшчэ для чатырох закаханых пар – быў сапраўдны вясельны бум! Няхай у іх жыцці ўсё будзе салодка!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 2%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro