Ці ўсё ладзіцца на сенакосах?

Ці ўсё ладзіцца на сенакосах?

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці вывучана падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі да пачатку кормаўборачнай кампаніі і захаванне тэхналагічных патрабаванняў пры нарыхтоўцы травяных кармоў. thumb_1163790
Пад час маніторынгу высветлілася, што асобныя сельгасарганізацыі вобласці не на пэўным узроўні правялі падрыхтоўку тэхнікі да гэтай адказнай кампаніі. Яна ў некаторых сельгаспрадпрыемствах праз недахоп механізатарскіх кадраў і адсутнасць неабходных запчастак у дылерскіх цэнтрах прастойвае на мехдварах. Дзе-нідзе кормаўборачныя камбайны на час праверкі яшчэ рамантаваліся. Так, у ААТ “Жабінкаўскі” нашага раёна работы па ўборцы сянажнай масы былі спынены 30 мая праз выхад са строю рэдуктара ў камбайне “Ягуар-890”.
У шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый не захоўваюцца тэхналагічныя патрабаванні пры нарыхтоўцы травяных кармоў, раннеспелыя злакавыя травы косяцца пасля аптымальнай фазы вегетацыі, гэта значыць, у фазе калашэння – пачатку цвіцення. Некаторыя корманарыхтоўшчыкі не пачысцілі ад мінулагодніх парэшткаў захоўваемых кармоў траншэі, яны не абкошаны і заліты дажджавымі ападкамі, закладка таксама адбываецца без кансервантаў.
Як паказала праверка, у ААТ “Жабінкаўскі” без яго нарыхтавана 4340 тон сенажу.
Пад час маніторынгу высветлілася, што ў сельгаспрадпрыемствах практычна не праводзіцца падкормка шматгадовых траў і лугоў пасля першага ўкосу азотнымі ўгнаеннямі, марудна вядуцца работы па перазалужэнні лугавых угоддзяў, пры гэтым некаторыя гаспадаркі наогул не прыступалі да гэтай работы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top