“Зарніца” сабрала спрытных і трапных

“Зарніца” сабрала спрытных і трапных

Абаронна-спартыўная гульня “Зарніца-2016”, прысвечаная 75-годдзю гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці, паклікала ў Ракітніцкую адзінаццацігодку юнаармейцаў з васьмі школ раёна.IMG_1929
Месцам правядзення яе ўпершыню стала вясковая школа, бо ўсе папярэднія гады праводзілася ў гарадскіх.
Удзельнікаў абаронна-спартыўнай гульні віталі і жадалі перамогі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама Вера Бортнік, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, галоўны суддзя спаборніцтваў Аляксей Крук, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вольга Плавух, дырэктар Ракітніцкай школы Жанна Прыхожка.
Пад гукі Дзяржаўнага гімна капітан каманды СШ №3, пераможца леташняй гульні “Арляня-2015” Алег Гурскі, падняў Дзяржаўны сцяг.IMG_1940
Пачаўся агляд строю, які ацэньваў падпалкоўнік Андрэй Ануфрыюк. Лепшымі ў гэтым спаборніцтве сталі вучні трэцяй гарадской. Няблага выступілі таксама навучэнцы Крыўлянскай і першай адзінаццацігодак.
Наступны конкурс праводзіўся для капітанаў каманд і меў назву “Старонкі гісторыі Айчыны”. Першае месца – у прадстаўніка Крыўлянскай школы.
Самымі трапнымі стралкамі ў чарговым этапе сталі Стас Судас (СШ №1) і Насця Жук (Старасельская школа)._DSC6992
Да конкурсу “Песня ў нашым жыцці” многія ўдзельнікі падрыхтаваліся выдатна, аднак найбольш балаў журы прысудзіла камандам з першай гарадской, Хмелеўскай і Ракітніцкай школ.
Ваенна-спартыў-ная эстафета аказалася, бадай, самым сур’ёзным выпрабаваннем для ўдзельнікаў. Прайсці лабірынт, пераскочыць бар’ер, утрымацца на бервяне, якое гойдаецца, – задача была не з простых, улічваючы, што невыносна паліла сонца. Найхутчэй і з найменшымі штрафнымі баламі завяршылі выпрабаванне юнаармейцы з другой гарадской школы.
Нарэшце, усе этапы конкурсу пройдзены і старшакласнікі з нецярпеннем чакалі вынікаў. У агульнакамандным заліку перамогу святкавала трэцяя гарадская школа. На другім месцы – юнаармейцы з другой гарадской, на трэцім – навучэнцы Крыўлянскай школы. Пераможцам, акрамя дыпломаў, дасталіся салодкія прызы. 7-8 чэрвеня каманда “Адважныя” з трэцяй гарадской, якую ўзначаліла капітан Соф’я Гурына, абараняла гонар раёна на абласной ваенізаванай гульне “Зарніца-2016”.
У конкурсе “Старонкі гісторыі Айчыны” нашы школьнікі занялі ганаровае трэцяе месца, а ў агулнакамандным заліку апынуліся ў “залатой сярэдзіне”.
Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro