На прыём са сваімі праблемамі

На прыём са сваімі праблемамі

СтативкоУ чацвер, 9 чэрвеня, асабісты прыём грама-дзян у райвыканкаме правяла намеснік старшыні камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны Брэсцкага аблвыканкама Жанна Уладзіміраўна Стаціўка. На яго прыйшлі два чалавекі. Першай парог кабінета пераступіла жыхарка Багданоў Марыя Аляксандраўна Семянюк. Жанчына працуе аператарам машыннага даення ў СВК “Рагазнянскі”. Яна звярнулася з пытаннем назначэння ёй ільготнай пенсіі. Наведвальніцы быў патлумачаны парадак яе налічэння. У далейшым дакументы Марыі Аляксандраўны для назначэння ёй ільготнай пенсіі будуць яшчэ раз перагледжаны і на сваё пытанне, якое ўзята на кантроль камітэтам працы занятасці і сацыяльнай абароны аблвыканкама, яна атрымае адказ.
Другая наведвальніца – жыхарка Жабінкі Ніна Мікалаеўна Кавальчук – звярнулася з пытаннем аказання ёй матэрыяльнай дапамогі для набыцця лекавых сродкаў. Дапамога жанчыне будзе аказана ўпраўленнем працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама.
Алёна НІКАНЧУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro