…Абмеркаваць на форуме хвалюючыя пытанні

Генеральны дырэктар ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Віктар Міронаў, дэлегат на пяты Усебеларускі народны сход

_DSC6157

– У першую чаргу мяне, як кіраўніка, хвалюе пытанне працаўладкавання жабінкаўцаў. Бадай, яно найчасцей гучыць пад час асабістага прыёму на прадпрыемстве. Трэба вырашаць, як далей будзе развівацца эканоміка, каб ствараліся новыя прадпрыемствы. Бачу рэзервы і, натуральна, новыя рабочыя месцы ў развіцці той жа сферы паслуг. У Жабінцы, напрыклад, свабодная ніша ў сферы забаў. Будзе праца – будуць заробкі – значыць, на паліцах магазінаў не заляжацца тавары, якія мы вырабляем. Гэта як звёны аднаго ланцужка.
Хацелася б пачуць на форуме аб тым, як выправіць недахопы, што негатыўна паўплывалі на нашу эканоміку за апошнюю пяцігодку. Зразумела, гатовых рэцэптаў няма і не будзе.
Адназначна неабходна павысіць эфектыўнасць вытворчасці за кошт укаранення прагрэсіўных метадаў. І гэта тычыцца не толькі нашага цукровага завода, але і камбікормавага, сельскай гаспадарцы ў цэлым. Пры найменшых затратах вырабіць больш якаснай прадукцыі – задача №1.
Наш цукар карыстаецца попытам не толькі беларусаў, але мае прыхільнікаў у Расіі, Казахстане, а жэліруючы ў летні сезон нарыхтовак увогуле разыходзіцца “на ура”. Мы выпускаем цукар высокай якасці. Але ёсць і цяжкасці – нашы партнёры не заўжды своечасова з намі разлічваюцца. Як зрабіць так, каб неплацяжоў не было ўвогуле? Лічу, патрэбны канкрэтныя эканамічныя рашэнні. Якія яны павінны быць? Хацелася б абмеркаваць на форуме.
Наша прадпрыемства жыве не сённяшнім днём, а заўтрашнім. Калі ў 2010 годзе мы мелі вытворчыя магутнасці перапрацоўкі крыху больш за 7 тысяч тон буракоў у суткі, то сёння гэта лічба ўпэўнена вырасла да 8,6 тысячы тон. Задача на сезон 2018 года – выйсці на “дзясятку”. Без сучасных тэхналогій і абсталявання поспеху не будзе. Мадэрнізацыя завода – працэс няспынны. Тракт падачы сыравіны і буракамыйка лёгка могуць справіцца з нагрузкай у 10000 тон буракоў. Дзве дыфузіі маюць магутнасці ў 9000. У сатурацыі – 8600 – мяжа. Гэты аб’ект і падагравальнікі мяняем на больш магутныя. Вакуум-апараты другога і трэцяга прадукта не даюць выйсці на перапрацоўку да 10000 тон. Яны таксама будуць пашыраны або заменены. Працы хопіць усім – абы хапіла сродкаў на задуманае. Задача аграрыяў – забяспечыць нас салодкімі каранямі. А наша – максімальна выпарыць цукар з найменьшымі затратамі.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*