Будьте здоровы!

Будьте здоровы!

Менінгакокавая інфекцыя сустракаецца паўсюдна, часцей са снежня да мая паражае ў асноўным дзяцей, асабліва першага году жыцця, але магчымы захворванні і ў дарослых. Яе ўзбуджальнік (менінгакок) перадаецца паветрана-кропільным шляхам ад хворага ці бактэрыяносьбіта здароваму, калі той кашляе ці чыхае, пры размове ці пацалунку, пранікае ў слізістую абалонку насаглоткі і размнажаецца ў ёй. Некаторыя пры гэтым становяцца носьбітамі менінгакокаў, выдзяляючы іх у навакольнае асяроддзе.
Колькасць “здаровых” носьбітаў у сотні разоў перавышае колькасць хворых. Захворванне ўзнікае цераз 2-3 дні з моманту заражэння. У залежнасці ад ступені і цяжкасці распазнаюць дзве клінічных формы менінгакокавай інфекцыі: лакалізаваная (запаленне слізістай абалонкі носу і глоткі — назафарынгіт) і генералізаваная (пры пападанні менінгакока ў кроў).
Сёлета на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 12 выпадкаў менінгакокавай інфекцыі (4 — у Брэсце, 2 — у Столінскім раёне, па аднаму — у Баранавічах, Пінску, Бярозаўскім, Івацэвіцкім, Пружанскім і Лунінецкім раёнах). З іх два закончыліся лятальным зыходам. Памерла шасцімесячнае дзіця ў Баранавічах і ў мінулым месяцы — дзесяцігадовае — у Пінску.
Асноўнай групай рызыкі пры захворванні на гэтую інфекцыю па-ранейшаму з’яўляюцца дзеці ва ўзросце да трох гадоў. Сёлета сярод такіх хворых было 54,5%.
Асаблівай увагі патрабуюць людзі, якія знаходзіліся ў кантакце з хворымі, а таксама тыя, што жаляцца на раптоўны моцны галаўны боль, галавакружэнне, рвоту, слабасць, дрыжыкі апушчаных павек і рук.
Пры своечасовай дыягностыцы і сучасных метадах лячэння менінгакокавая інфекцыя праходзіць спрыяльна, заканчваецца выздараўленнем без усялякіх вынікаў.
Часта крыніцай інфекцыі для дзіцяці становяцца самі бацькі ці родзічы, якія, не звяртаючы ўвагу на свой дрэнны стан (недамаганне, прастуду), працягваюць даглядаць малога, ставяць пад небяспеку яго жыццё. Пры падазрэнні на захворванне выклікайце да малога ўрача дадому альбо звяртайцеся ў паліклініку. Калі сімптомы хваробы нарастаюць вельмі хутка, тэлефануйце ў “хуткую дапамогу” ці тэрмінова дастаўце дзіця ў бальніцу (пажадана ў суправаджэнні медработніка).
А.МАКСІМЕНКА, урач-інфекцыяніст.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top