Дзеля выратавання іншых жыццяў

Дзеля выратавання іншых жыццяў

20.04_donoryНа сённяшні дзень запатрабаванасць у крыві перавышае прапанову, таму існуе праблема фарміравання дастатковых запасаў кампанентаў донарскай крыві пры адначасовым забеспячэнні яе якасці і бяспекі.
Прэпараты крыві асабліва патрэбны людзям з захворваннямі яе, цяжкімі траўмамі, крывацёкамі, апёкамі, тым, хто чакае аперацыі на сэрца, анкалагічным пацыентам і многім іншым. Кампаненты крыві замяніць чымсьці іншым нельга, адзінай крыніцай можа быць толькі донар – чалавек, які дорыць сваю кроў для выратавання іншых жыццяў.
Задачай Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з’яўляецца стварэнне да 2020 года ва ўсіх краінах неабходных запасаў крыві, атрыманай ад добраахвотных бязвыплатных донараў.
У нашай краіне бязвыплатнае донарства таксама атрымала дзяржаўную падтрымку. Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь выдадзены загад №1016 ад 10.10.2013 года “Аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па прапагандзе і развіцці бязвыплатнага донарства крыві і яе кампанентаў”. Але пакуль яно ажыццяўляецца нароўні з платным.
Донарства – гэта свайго роду візітная картка здароўя не толькі самога донара, але і грамадства ў цэлым, паказчык высокага ўзроўню свядомасці і гуманізму.
Мільёны людзей у свеце абавязаны сваім жыццём менавіта донарам, якіх не ведаюць і ніколі не бачылі. І яшчэ такі немалаважны, паводле меркавання медыкаў, факт: быць донарам крыві карысна. Гэтыя людзі жывуць даўжэй і менш хварэюць, у тым ліку анкалагічнымі і сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Рэгулярная здача крыві спрыяе падаўжэнню маладосці, бо стымулюе крывятварэнне, запускае “спячыя” працэсы абнаўлення арганізма.
Самыя актыўныя донары Жабінкаўшчыны – работнікі цукровага і камбікормавага заводаў. У апошняй донарскай сесіі прынялі ўдзел 44 цукравары і 55 вытворцаў камбікармоў, з іх па пяць з кожнага прадпрыемства – бязвыплатна.
Жадаючыя стаць донарам могуць звярнуцца ў Брэсцкую абласную станцыю пералівання крыві. Кантактныя тэлефоны: (80162)41-49-26, 97-73-37, 222-80-70 (МТС).
Святлана ДУБОЎСКАЯ,
урач-трансфузіёлаг.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top