Травы растуць – будуць і кармы

Травы растуць – будуць і кармы

i (1)У аграрыяў раёна клопатаў не змяншаецца. Толькі нядаўна рыхтавалі глебу, сеялі збожжа, буракі і кукурузу, як надышоў час назапашвання кармоў з траў першага ўкосу для зімоўкі грамадскага статка. Колькі трэба закласці кармоў, ці хопіць тэхнікі для правядзення гэтых работ, у якім стане сенакосы і пашы расказвае начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці райсельгасхарчу Аляксандр Чэрнік:
– Сёлета сельгас-арганізацыям раёна неабходна нарыхтаваць 7400 тон сена, 73100 тон сенажу і 144200 тон сіласу. Такая колькасць кармоў дазволіць нам мець 26,9 ц. к. а. на 1 умоўную галаву.
Першым укосам трэба скасіць 7000 гектараў і нарыхтаваць 4800 тон сена і 53000 тон сенажу пры сярэдняй ураджайнасці зялёнай масы 120-140 цэнтнераў з гектара. Пад другі ўкос адведзена 5900 гектараў, з зялёнай масы якога неабходна назапасіць 2600 тон сена, 15100 тон сенажу і 16200 тон сіласу. У раёне пасеяна 5700 гектараў кукурузы, каб нарыхтаваць з яе зялёную масу.
Каб атрымаць багаты травастой, плошчы, адведзеныя пад сенакосы, у многіх сельгасарганізацыях часткова падкармілі азотнымі, калійнымі і мінеральнымі ўгнаеннямі.
На нарыхтоўцы траў першага ўкосу сёлета задзейнічаны 21 кормаўборачны камбайн: пяць “Jaguar”, па восем – КВК-800 і КГ-6, а таксама 26 трактарных касілак, 27 грабляў, 25 прэс-падборшчыкаў, 70 грузавых аўтамабіляў, а на ўшчыльненні сянажнай масы задзейнічаны 3 трактары К-700 і 18 пагрузчыкаў “Амкадор”. Аказвае дапамогу жабінкаўскім корманарыхтоўшчыкам (у ПУАП “Азяты” і ААТ “Ракітніца”) спецыяльнае звяно з ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”.
Для закладкі траў з першага ўкосу ў сельгаспрадпрыемствах падрыхтаваны і запаўняюцца кормам 35 сянажных траншэй аб’ёмам 62 тысячы тон, з яктх маем ужо 33 тыс. тон. Каб не знізіць якасць кармоў, асабліва пад час дажджлівага надвор’я, закладваюцца яны з кансервантамі.
У “Хмелева” і ААТ “Ракітніца” вядзецца нарыхтоўка зялёнай масы ў полімерную ўпакоўку. Дарэчы, у апошняй га-спадарцы нарыхтавана ўжо найбольш сенажу – амаль 6,6 тыс. тон., і ў разліку на 1 умоўную галаву тут маюць 8,5 ц.к.а.
Лічыцца, што самы спажыўны корм атрымліваецца з бабовых у перыяд бутанізацыі і цвіцення, а са злакавых – у перыяд выхаду ў трубку.
Пры аптымальных тэмпературных рэжымах правесці першы ўкос неабходна за 10-15 дзён. Аднак укласціся ў адведзены час будзе складана з-за рознага тэрміну паспявання траў – у купкоўцы, аўсяніцы, канюшыны, люцэрны, цімафееўкі яны не супадаюць, таму закладваць іх у сянажныя ямы будзем паэтапна. Галоўнае – атрымаць высакаякасны корм для рагуль. Бо, як кароўку накорміш, так і падоіш. Надвор’е, тэхніка, людзі, спадзяюся, дазволяць выканаць пастаўленыя задачы.
Запісала Святлана БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro