Узнагародзілі пераможцаў!

Узнагародзілі пераможцаў!

IMG_2651У сераду раніцай на мехдвор участка “Якаўчыцы” ААТ “Жабінкаўскі” прыехала старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Наталля Карпук, каб выканаць прыемную місію: адзначыць плённую працу рупліўцаў, якія ў ліку пераможцаў раённага спаборніцтва на веснавых палявых работах.
– Вызначыліся дзевяць пераможцаў, два з якіх працуюць у ААТ “Жабінкаўскі”, – казала Наталля Львоўна. – Мікалай Іванавіч Кучма стаў найлепшым сярод сеяльшчыкаў кукурузы. На яго рахунку 983 засеяныя гектары. Андрэй Пятровіч Салей якасна падрыхтаваў 681 гектар глебы і выканаў 67,4 норма-змены. Гэта найлепшы вынік не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне.
Уручаючы Дыпломы пераможцам, прафсаюзны лідар ад душы павіншавала іх, пажадала рупліўцам і надалей трымаць марку перадавікоў.
Да яе цёплых і шчырых слоў далучыўся таксама дырэктар таварыства Алякандр Серафімавіч Тарасевіч і выказаў меркаванне, што ў “Жабінкаўскім” абавязкова будуць пераможцы на жніве таксама.
“Нашы людзі ўмеюць і могуць працаваць на зямлі, – сказаў кіраўнік. – А яна за клопат аддзячыць ураджаем”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro