Былыя ліцэісты, а цяпер – маладыя спецыялісты

Былыя ліцэісты, а цяпер – маладыя спецыялісты

IMG_6739Сярод маладых спецыялістаў раёна інжынер-праграміст ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Надзея Іванюковіч, інжынер у ахове працы СВК “Арэпічы” Юлія Сянішына і намеснік галоўнага бухгалтара гэтай жа гаспадаркі Таццяна Сыско. Яны некалі вучыліся ў ліцэі Жабінкі, а потым атрымлівалі вышэйшую адукацыю. Цяпер часта сустракаюцца і дзеляцца сваімі справамі. Надзея пасля Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта атрымала спецыяльнасць “Інжынер інфармацыйных тэхналогій” і цудоўна прыжылася ў калектыве цукравараў.
Юлія Сянішына скончыла Палескі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыльнасці “Эканаміст-менеджар аграпрамысловага комплексу”. Цяпер яна працуе і завочна працягвае вучобу па накіраванні ад СВК “Арэпічы” ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.
Таццяна Сыско родам з Новых Двораў. Яна таксама вучылася ў Палескім універсітэце на факультэце эканомікі, скончыла магістратуру па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай”, атрымала ступень магістра. Паралельна атрымала спецыяльнасць “Банкаўская справа”.
На здымку: маладыя спецыялісты Надзея Іванюковіч, Юлія Сянішына і Таццяна Сыско.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro