Барацьба за спажыўца “рыначнымі” метадамі

Барацьба за спажыўца “рыначнымі” метадамі

1025025У маі Камітэтам дзяржаўнага кантролю вобласці праведзена пазапланавая праверка ТАА “К”, якое аказвала паслугі грамадскага харчавання ў Кобрыне ў кафэ “А” і рэстаране “Б”. Былі выяўлены факты парушэнняў санітарных нормаў і правілаў: прадукты харчавання выкарыстоўваліся без дакументаў, якія засведчваюць якасць і бяспечнасць пры іх ужыванні; умовы захавання рыбнай і малочнай прадукцыі не адпавядалі патрабаванням; выкарыстоўвалася пратэрмінаваная прадукцыя і прыправы, інэнтыфікацыя якіх немагчыма; адсутнічалі сродкі дэзынфекцыі для апрацоўкі сталовага посуду і інвентару. Вытворчыя сталы не забяспечаны апрацоўчым інвентаром для прыгатавання птушкі, а таксама спецыяльнымі прамаркіраванымі ёмістасцямі для курыных яек; адсутнічалі таксама неабходныя памяшканні, сталы, посуд, кухонны інвентар для сырой агародніны.
У рэстаране “Б” выяўлены факт выкарыстання газавых пліт без дазволу для прыгатавання страў, пры гэтым балоны з прапанам захоўваліся ў захламленым тараю і пустымі бутэлькамі памяшканні, што магло прывесці да сумных вынікаў. У асобных працаўнікоў не было медыцынскай даведкі пра стан здароўя (абавязковы медыцынскі агляд не пройдзены).
Акрамя таго, у кафэ “А” і рэстаране “Б” ні летась, ні сёлета не праводзіўся вытворчы лабараторны кантроль кулінарнай прадукцыі, фрыцюрных тлушчаў, змываў з абсталявання, водаправоднай вады, асветленасці, параметраў мікраклімату, тэмпературы, вільготнасці, шумоў.
Паводле вынікаў праверкі з рэалізацыі было знята прадукцыі на 5,1 мільёна рублёў.
Улічваючы, што за аналагічныя парушэнні ў канцы мінулага года дзейнасць кафэ прыпынялася галоўным санітарным урачом і намеснікам старшыні Камітэта дзяржкантролю вобласці, зноў прынята рашэнне аб спыненні дзейнасці з 31 мая кафэ “А” і рэстарана “Б” тэрмінам на 1 месяц для ўхілення недахопаў. Да кіруючых асобаў прадпрыемства будуць прыменены меры адміністрацыйнай адказнасці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro