Рыхтуйцеся да халадоў загадзя

Рыхтуйцеся да халадоў загадзя

OВынікі мінулага ацяпляльнага перыяду паказалі, што крыніцы цеплавой энергіі, цеплавыя сеткі і цеплаабсталяванне, якое выкарыстоўвалася спажыўцамі ва ўмовах паніжаных тэмператур вонкавага паветра, функцыянавалі бесперабойна і ўстойліва. Калі меліся нешматлікія парушэнні ў іх рабоце, то яны аператыўна ўхіляліся. Разам з тым, нельга не адзначыць шэраг недахопаў у падрыхтоўцы да зімы: недастатковае ўкараненне на цеплакрыніцах і цеплавых пунктах спажыўцоў цеплавой энергіі аўтаматычных рэгулятараў расходу на сістэмах ацяплення і гарачага водазабеспячэння; адкладванне правядзення рамонтна-прафілактычных работ абсталявання “на потым”, выкананне неабходных мерапрыемстваў аўральна, у апошні момант, што не дазволіла цалкам забяспечыць якаснае правядзенне падрыхтоўкі да ацяпляльнага перыяду.
Нягледзячы на яго сёлетняе паспяховае завяршэнне, спажыўцам цеплавой энергіі і арганізацыям, якія маюць на сваім балансе цеплакрыніцу, нельга сядзець склаўшы рукі і чакаць наступлення халадоў. Асноўная іх задача цяпер – падрыхтоўка цеплаабсталявання і электраўстановак да асенне-зімовага перыяду, што патрабуе асаблівай увагі, адказнага падыходу і карпатлівай працы.
Усім юрыдычным асобам – спажыўцам цеплавой энергіі, уладальнікам цеплакрыніц і цеплавых сетак – неабходна распрацаваць планы арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да новага ацяпляльнага сезона, вызначыць тэрміны іх заканчэння і да 15 чэрвеня бягучага года ўзгадніць у энерганаглядзе дату па праверцы гатоўнасці сістэм цеплазабеспячэння да асенне-зімовага перыяду. Работы па падрыхтоўцы да яго павінны быць завершаны ў тэрміны, вызначаныя раённым графікам рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці, але не пазней 20 верасня 2016 года. Акт праверкі і пашпарт гатоўнасці неабодна зарэгістраваць у энерганаглядзе. Выдача і рэгістрацыя пашпарта гатоўнасці не дапускаецца пасля 1 кастрычніка бягучага года.
Папярэджваем: у адпаведнасці з артыкулам 20.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь непрыняцце мер па падрыхтоўцы цеплаабсталявання для работы ў асенне-зімовы перыяд караецца штрафам у памеры ад 1 да 20 базавых велічыняў, індывідуальных прадпрымальнік – да 100 базавых велічыняў, юрыды-чная асоба – да 500.
Веды і выкананне дзеючых правілаў і заканадаўства – патрабаванне сённяшняга дня, гарантыя спакою і дабрабыту ў новым ацяпляльным перыядзе.
Уладзімір ДАНІЛЮК, дзяржаўны інспектар
па энергетычным наглядзе энергаінспекцыі Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top