“Здаровая сям’я”

“Здаровая сям’я”

i1 красавіка ў рамках Міжнароднай выставы-кірмашу “Садзейнічанне здароваму ладу жыцця-2016” стартаваў абласны конкурс “Здаровая сям’я”. Арганізатарамі яго з’яўляюцца Брэсцкі аблвыканкам, ДУ “Брэсцкі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” пры падтрымцы зацікаўленых ведамстваў і грамадскіх аб’яднанняў.
Праводзіцца конкурс сярод поўных сем’яў, якія выхоўваюць двух і больш дзяцей, бацькі іх з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, пастаянна жывуць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, выхоўваюць дзяцей у любові да Радзімы, павазе да старэйшых і далучаюць да працы. Ствараюць неабходныя ўмовы для выхавання і развіцця нашчадкаў, фарміруюць здаровы лад жыцця і бяспеку іх жыццядзейнасці, захоўваюць і ўмацоўваюць іх здароўе.
Першы этап конкурсу – раённы. Для ўдзелу ў ім на адрас ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ” падаецца заяўка пэўнай формы, а затым, не пазней 1 ліпеня, да яе дадаюцца ўсе неабходныя дакументы ў адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні раённага конкурсу (тэлефон для даведак 2-11-19). Конкурсныя матэрыялы пераможцаў першага этапу, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы будуць накіраваны для ўдзелу ў другім – абласным. Пераможцы абласнога этапу атрымаюць за 1 месца 10000000 рублёў, за другое – 6000000, за трэцяе – 4000000 рублёў. Заахвочвальнае, а іх будзе тры, – па 3000000 рублёў. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Надзея ШОСЦІК, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro