Бронзавы медаль у скарбонку зборнай Беларусі

Бронзавы медаль у скарбонку зборнай Беларусі

У шведскім горадзе Йончопінг адбыўся Чэмпіянат свету па тайскім боксе. За галоўны тытул сусветнага чэмпіянату змагаліся каля тысячы спартсменаў з больш чым 100 краін. Беларусь на ім прадстаўлялі 26 байцоў, 8 з якіх юніёры (да 18 гадоў). У цэлым, нацыянальная зборная сёлета паказала добры вынік – пяць залатых, адзін сярэбраны, чатыры бронзавыя медалі, і прымусіла папацець і пахвалявацца родапачынальнікаў гэтага спорту – зборную Тайланда ў барацьбе за першае каманднае месца. У выніку Беларусь стала другой у агульнакамандным заліку.

боксерУпершыню за нацыянальную зборную краіны на Чэмпіянаце свету па тайскім боксе выступіў берасцеец – супрацоўнік Жабінкаўскага раённага аддзела надзвычайных сітуацый Віталь Раманоўскі (вагавая катэгорыя да 54 кілаграмаў, старшы трэнер Аляксандр Валадзько) – на здымку. 11 гадоў ён захапляецца такім боксам. Чэмпіянату папярэднічалі шматлікія трэніроўкі, якія Віталь сумяшчаў з асноўнай прафесійнай дзейнасцю – ён начальнік каравула РАНС. У скарбонку зборнай Беларусі баксёр паклаў бронзавы медаль. Ён перакананы, што воля да перамогі і імкненне да дасканаласці, несумненна, прывядуць да годных вынікаў.
Пасля ашаламляльнага паядынку, які Віталь скончыў упэўненым накаўтам саперніка з Філіпін, яму давялося сустрэцца ў паўфінале з адным з лепшых байцоў Тайланда, чэмпіёнам “Раджадамнер” і WMC – Manasak Pinsinchai (які ў выніку і стаў чэмпіёнам свету ў дадзенай катэгорыі). Гаворачы пра гэты паядынак, галоўны трэнер зборнай Беларусі па тайскім боксе Міхаіл Сцяпанаў адзначыў: “Абодва сапернікі не саступалі адзін аднаму на рынгу, але нашаму спартсмену не хапіла крышачку вопыту. На жаль, Віталь прайграў тайцу па ачках і заваяваў бронзавы медаль”.
Беларуская федэрацыя кікбоксінга і тайскага бокса рыхтуе дакументы на прысваенне Віталю Раманоўскаму звання майстра спорту Беларусі. Намеснік міністра ўнутра-ных спраў нашай краіны, камандуючы ўнутранымі войскамі генерал-маёр Юрый Караеў узнагародзіў калегу нагрудным знакам “За самаадданую службу”.
Наперадзе ў Віталя новыя спаборніцтвы – Чэмпіянат Еўропы, які адбудзецца ў кастрычніку ў Харватыі, затым – Кубак Свету – у лістападзе 2016-га ў Расійскай Федэрацыі ў Казані.
Віталь Раманоўскі выказвае падзяку Мі-ністэрству надзвычайных сітуацый Рэспублікі Беларусь, Брэсцкаму абла-сному ўпраўленню МНС за дапамогу ў падрыхтоўцы да Чэмпіянату свету і фінансаванне, а таксама сваім трэнерам, бацькам, калегам, сябрам – усім, хто падтрымліваў яго пад час спаборніцтваў.
Таццяна МАРТЫНАВА, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top