Асаблівая санаторна-лячэбная працэдура

Сёння цяжка ўявіць сваё жыццё без музыкі, канцэртных праграм, кіно, рэгулярных наведванняў бібліятэк і пазнаваўчых экскурсій па самых розных маршрутах. Асабліва такое патрэба, калі адпачываеш у санаторыях: лячэбна-аздараўленчыя працэдуры, добра арганізаваная культурна-забаўляльная праграма па вечарах, суботнія і нядзельныя экскурсіі – гэта найлепш для лячэння “балячак” і актыўнага адпачынку. Значэнне такога комплекснага падыходу цудоўна разумеюць у санаторыі “Надзея”.897

Усёй культурна-забаўляльнай праграмай тут, дзе штомесячна адпачываюць да 250 чалавек, займаецца культуролаг Міхаіл Хандрыка і культарганізатар Наталля Мельнічук, а дапамагаюць ім… самі адпачываючыя, сярод якіх заўсёды знахо-дзяцца спевакі, чытальнікі, танцоры. Пасля 2-3 рэпетыцый фарміруецца калектыў, у рэпертуары якога розныя творчыя і забаўляльныя праграмы, іх тут дастаткова: “Адгадай мелодыю”, “Каханне з першага погляду”, “Рыцарскі турнір” і іншыя. Вялікай папулярнасцю карыстаецца інтэлектуальная гульня “Шчаслівы выпадак”, “Брэйн-рынг”, “Інтэлект-лато” і асабліва “Хто хоча стаць мільянерам?”. Прыкметна, што ў якасці прызоў пераможцы атрымліваюць магчымасць зрабіць зусім бясплатна самую дарагую платную лячэбную працэдуру.
Дарэчы, усе гэтыя гульні і шоу-праграмы праходзяць так весела і цікава, што і пераможцы, і проста гледачы ўжо на наступны дзень абмяркоўваюць іх вынікі за сняданкам. Ну, а калі ў санаторыі праходзіць творчая праграма-шоу “Міс Надзея”, у актавай зале яблыку няма дзе ўпасці. Рэгулярна дэманструюцца відэафільмы, праводзяцца вечары-караоке, а для аматараў патанцаваць – дыскатэкі. Стала добрай традыцыяй перад вячэрай арганізоўваць своеасаблівы танц-пол для дзетак дашкольнага ўзросту, якіх тут вельмі многа.
Наступнай добрай традыцыяй сталі творчыя сустрэчы з цікавымі людзьмі, пазнаваўчыя лекцыі і гутаркі, наведванне капліцы са званіцай у гонар абраза Божай Маці Лекаркі, размешчанай на тэрыторыі санаторыя. Прапануюцца і іншыя забаўляльна-пазнаваўчыя мерапрыемствы, экскурсіі…
Плыве ў сваім напрамку і фізкультурна-спартыўнае жыццё ў санаторыі. У кожным заездзе тут праводзяцца Дні здароўя, спаборніцтвы па валейболе, шахматах і шашках, тэнісе, дартсе. Да паслуг адпачываючых ёсць пункт пракату спартыўнага інвентару, дзе летам асаблівым попытам карыстаюцца веласіпеды, а зімой – лыжы, на якіх можна праехацца і прабегчыся па маляўнічых лясных дарожках сасновага бору і ўдосталь надыхацца чыстым хвойным паветрам.
Папулярныя ў адпачываючых экскурсійныя паездкі ў мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, музеі: чыгуначнай тэхнікі, археалагічны “Бярэсце”, выратаваных каштоўнасцяў, на страусіную ферму, у аквапарк, Жыровіцкі манастыр і Спаса-Праабражэнскі мужчынскі манастыр вёскі Хмелева.
…Вельмі часта ў розных друкаваных выданнях можна прачытаць лісты-падзякі ўрачам і малодшым медыцынскім работнікам, якія сваёй добрасумленнай і прафесійнай працай садзейнічаюць выздараўленню. І гэта вельмі правільна. Але ці чыталі вы дзе-небудзь, каб выказвалі ўдзячнасць простым працаўнікам культуры, якія робяць наш адпачынак і лячэнне больш запамінальным і камфортным? А таму сёння асабліва хочацца адначыць Міхаіла Хандрыку і Наталлю Мельнічук, якія працуюць прафесійна і з асаблівай дабрынёй. За гэта ім вялікі чалавечы дзякуй, іх праца, па-сутнасці асаблівая санаторна-лячэбная працэдура.
Альберт БАГДАСАРАЎ, прафесар.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.