Лепшы інспектар у рэспубліцы

Лепшы інспектар у рэспубліцы

У ФАУ “Бадзёрасць” днямі завітаў старшыня Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Анатоль Кісялёў.

IMG_2088Прыехаў сюды ён разам з намеснікам старшыні райвыканкама Алай Ануфрыюк, каб выканаць прыемную місію – аддзячыць за плённую і шчырую працу ў “Бадзёрасці” Ларысу Мелянтовіч і ўручыць жанчыне заслужаныя ўзнагароды.
– Вашу ўстанову што-дзённа наведваюць нямала дарослых і дзяцей, – гаварыў Анатоль Кісялёў перад працаўнікамі калектыву “Бадзёрасці”. – Радуе, што людзі клапоцяцца аб сваім здароўі, плаваюць, займаюцца ў секцыях. Немалаважна стварыць спрыяльныя і бяспечныя ўмовы працы як для наведвальнікаў, так і працуючых. У вашым калектыве абавязкі грамадскага інспектара ўскладзены на Ларысу Аляксееўну Мелянтовіч, і, шчыра прызнацца, яна выдатна з імі спраўляецца, таму мы прапанавалі ёй паўдзельнічаць у адпаведным конкурсе.
Вельмі прыемна, што яе карпатлівую і адказную працу заўважылі і ацанілі не толькі на абласным узроўні, і нават на рэспубліканскім. Ларыса Мелянтовіч стала пераможцай агляду-конкурсу Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, а таксама яна прызнана лепшым грамадскім інспектарам ў ахове працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Анатоль Кісялёў уручыў пераможцы адразу два дыпломы і матэрыяльнае ўзнагароджанне з пажаданнямі наступных перамог і дасягненняў.
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: А.С. Кісялёў, Л.А. Мелянтовіч, А.С. Ануфрыюк, В.М. Каўганка.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro