Воздух, которым мы дышим

Воздух, которым мы дышим

Летась стацыянарных крыніц у нашым раёне, якія выкідваюць у атмасферу забруджвальныя рэчывы, было 292, з іх арганізаваных (для якіх устаноўлены ліміт выкідаў) 225. У паветра паступіла за мінулы год 958,9 тоны рэчываў. Гэта на 66 тон менш, чым у папярэднім годзе, аднак у параўнанні з 2005-м колькасць выкідаў узрасла на 8,9%. Абясшкоджана бруду 89,5% супраць 88,6 — у 2008 годзе.
50 стацыянарных крыніц аснашчана газаачышчальнымі прыстасаваннямі. У 2009 годзе яны выкінулі ў паветра 22,2% забруджвальных рэчываў — амаль на два працэнты больш чым у 2008-м.
Удзельная вага забруджвальных рэчываў, выкінутых у паветра прадпрыемствамі нашага раёна, у агульным аб’ёме вобласці склала ў 2009 годзе 2,8 супраць 3,8% у 2008-м.
Гэта не самыя вялікія ў вобласці выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу. Удзельная вага іх найбольшая ў Бярозаўскім раёне — 28,9% ад агульнага аб’ёму. Самая нізкая — у Маларыцкім, 0,8%. Нізкая ўдзельная вага таксама ў Ганцавіцкім — 0,9%, Драгічынскім — 1,6% — раёнах.
У разліку на аднаго жыхара Жабінкаўшчыны ў 2009 годзе прыпадала 38,4 кілаграма забруджвальных рэчываў, выкінутых у атмасферу прадпрыемствамі раёна. Гэты паказчык у вобласці — 24,5 кілаграма.
У агульным аб’ёме выкідаў найбольшую долю займаюць аксід вугляроду — 44%, цвёрдыя рэчывы — 20%. Асноўная частка выкідаў утвараецца ад тэхналагічных працэсаў — 73%, астатняя доля — ад выкарыстання паліва.
Г.КАЗАК, начальнік аддзела статыстыкі Жабінкаўскага раёна.
Ад рэдакцыі. Справаздача пра колькасць выкідаў у атмасферу за гэты год будзе вядомая да сярэдзіны наступнага. Між тым паказчыкі, прыведзеныя вышэй, істотна не зменяцца.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top