Прывітанне, лета!

детиМногім юным жабінкаўцам, якія ў першы дзень лета прыйшлі ў школьныя летнікі, Міжнародны дзень аховы дзяцей запомніцца яркімі і вясёлымі падзеямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі пачатковых класаў пабывалі на святочным канцэрце ў ГДК. Перад імі выступалі такія ж гарэзлівыя і вясёлыя выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў. Віртуозна ігралі на гітарах Косця Назарук і Паша Яцук, на балалайках – Даша Лукша і Карына Саркісян, на акардэонах – Маша Мешчанчук і Паша Зубік, на цымбалах – Іра Кавальчук і Ніка Касянкова. Зладжана і прыгожа гучалі мелодыі ў выкананні юных музыкаў інструментальнага ансамбля “Барменталь” і народных інструментаў “CON MOTO”, выкладчыкаў школы мастацтваў Іны Новік, Вікторыі Шаўчук, а таксама Аляксандры Грыцак. Бурнымі апладысментамі сустракалі маленькія гледачы танцавальны калектыў сучаснага танца “Непаседы”.
Пасля святочнага канцэрта хлопчыкам і дзяўчынкам прапанавалі забаўляльную праграму ў ГДК з вясёлымі песнямі, карагодамі і дыскатэкай.
Раённая дзіцячая бібліятэка таксама далучылася да святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей. Тут маленькія чытачы паглядзелі смешную лялечную пастаноўку аб прыгодах ласуна Віні Пуха, разам з Таццянай Раманавай “лавілі” вудай рыбак з загадкамі.
А ля бібліятэкі непасед чакалі сюрпрызы. Напрыклад, старэйшыя дзяўчынкі здорава танчылі пад рытмы сучасных дзіцячых песень, і малеча таксама бурна апладізравала і пускалася ў пляс. Самыя смелыя гарэзы пабывалі ў кабіне пажарнай машыны.
Непадалёк размясціўся і аўтамабіль ДАІ. Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі дазволілі найбольш увішным уключыць “мігалкі” і нават пагаварыць у дынамік. Малеча была ў захапленні! Васіль Бурко, інспектар па справах непаўнагадовых, таксама павіншаваў юных жабінкаўцаў з іх святам, пажадаў паболей шчаслівых, радасных усмешак і прапанаваў, калі вырастуць, абраць прафесію па душы.
Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.