В подарок спасателям техника от сахароваров

В подарок спасателям техника от сахароваров

Тэхнавінка для выратавальнікаў — ад цукравараў
Дзяжурныя каравулы райаддзела МНС з нядаўняга часу нясуць службу з новай спецтэхнікай і абсталяваннем. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела Алег Бутрым. Умяшчальнасць цыстэрны аўтамабіля МАЗ-631708 — 8 тысяч бака для пенаўтваральніка — 5 тысяч літраў. Магутнасць у некалькі разоў перавышае магчымасці любой іншай спецмашыны, набытай раней. Камплект гідраўлічнага абсталявання дазваляе эфектыўна дзейнічаць пры аварыях на прамысловых прадпрыемствах і дарожным транспарце.
А ўзмацніў падраздзяленні выратавальнікаў, паводле дагавору, калектыў ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”. Цукравары зацікаўлены ў гэтым у сувязі з ростам вытворчасці, будаўніцтвам буйных складоў захоўвання прадукцыі.
Новая, як і ўся астатняя, спецтэхніка была асвечана айцом Сергіем. Ён багаславіў асабовы склад райаддзела МНС на пільнасць і мужнасць на пажарах і ў іншых надзвычайных сітуацыях, на добры зыход для байцоў у любой небяспечнай справе.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top