І прагучаў апошні званок …

І прагучаў апошні званок …

У панядзелак, 30 мая, у школах раёна адбыліся ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года. Сёлета апошнія званкі прагучалі для 206 выпускнікоў адзінаццатых і 280 вучняў дзявятых класаў.IMG_2056
Старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Бурко пабывалі на лінейцы ў гарадскім ліцэі, на ўрачыстасці ў Якаўчыцкай сярэдняй школе – намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксей Крук, у першай школе – спецыяліст гэтага аддзела Алена Верамей.Изображение 041 Выпускнікоў СШ №2 г. Жабінка віталі метадыст абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Саяпіна і загадчык сектара аховы дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Андрасюк і спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС Таццяна Мартынава. У другіх школах раёна таксама былі госці – прадстаўнікі ўлады, спецыялісты аддзела адукацыі, работнікі вучэбна-метадычнага кабінета і іншыя.Изображение 001
У пяшчотнай добразычлівай атмасферы прайшла лінейка ў трэцяй гарадской школе, на якой давялося пабываць. Цэнтральнае месца на ўрачыстасці было адведзена яе віноўнікам – 11 “А” (класны кіраўнік Ларыса Дарошка) і 11 “Б” (класны кіраўнік Людміла Марчанка). Права ўзняць Дзяржаўны сцяг Беларусі пад гукі Дзяржаўнага гімна атрымалі сёлетнія выпускнікі – выдатнікі вучобы, прэтэндэнты на залаты медаль – Марыя Мікітчук, Дзмітрый Кузьміч, Аляксандра Кіпцэвіч, Аляксей Дзямчук і Дзмітрый Міхед . Дарэчы, у раённым спісе прэтэндэнтаў на медаль значацца імёны і іншых адзінаццацікласнікаў: Мікіты Раманюка з першай гарадской школы і Алены Ігнацюк з Ракітніцкай._DSC7143
З прывітальнымі словамі да выпускнікоў звярнуліся госці ўрачыстасці: намеснік старшыні камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны аблвыканкама Жанна Стаціўка і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Бурко. Жанна Уладзіміраўна ўручыла Галіне Сцяпанаўне Пісьмо падзякі камітэта за супрацоўніцтва ў прафарыентацыйнай рабоце і другаснай занятасці. _DSC7189У ліку ганаровых гасцей на лінейцы прысутнічалі таксама начальнік упраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама Любоў Селівонік, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Вольга Плавух і старшы інспектар адміністратыўнай практыкі АДАІ Жабінкаўскага РАУС Уладзімір Сарока.
Цёплыя словы ў адрас адзінаццацікласнікаў гучалі з вуснаў дырэктара ўстановы Святланы Каменевай, першых настаўнікаў Святланы Міхед і Ірыны Паляшчук, класнага кіраўніка 11 “Б” Людмілы Марчанка.
Ад імя бацькоў дзякавала педагагічнаму калектыву школы за навучанне і выхаванне выпускнікоў Ганна Ласоўская. Вучань 11 “Б” Святаслаў Леснічук і першакласніца Паліна Федарук далі апошні званок, які абвясціў аб пачатку дарослага жыцця. Няхай шчасціць вам і шанцуе на гэтым шляху, выпускнікі!
Алёна НІКАНЧУК.
Фота аўтара і Святланы КІСЛАЙ.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro