И охота, и охрана

И охота, и охрана

Жабінкаўская раённая арганізацыйная структура таварыства паляўнічых і рыбаловаў паспяхова справілася з гадавым планам біятэхнічных, гаспадарчых і спартыўных мерапрыемстваў. Адной з важных задач была нарыхтоўка кармоў для дзікіх звяроў на зімовы перыяд. Нарыхтавана больш чым дзесяць тон зернеадходаў, солі, буракоў, сена. Адначасова вяліся рамонт і будаўніцтва біятэхнічных збудаванняў, кармушак, саланцаў. У сувязі з раптоўнымі снегападамі і халадамі падкормка дзікіх жывёл была пачатая на месяц раней звычайнага. Дбайна займаюцца гэтай работай егеры раённай аргструктуры Андрэй Чарэўка і Павел Яроцкі, сябры БТПР на чале з Сяргеем Зінкевічам у Азяцкай, з Аляксандрам Саўчуком — у Сцяпанкаўскай паляўнічых дачах, ды і ўвесь наш калектыў.
Працягваецца паляванне на ліцэнзійныя віды звяроў. Сёлета здабыта 30 дзікоў, 6 казуляў, 7 баброў рачных. У сувязі са змяненнямі ў правілах паляванне на некаторыя віды, у прыватнасці на дзіка, будзе працягвацца круглы год, праўда, толькі на дарослых самцоў з вышак і засады і абавязкова з егерам (кіраўніком палявання).
Новае ў правілах запатрабавала абнаўлення аншлагаў, устаноўка якіх завяршаецца. Іх, відавочна, трэба ахоўваць, бо далёка не ўсе ў нашым раёне ставяцца да маёмасці беражліва. Так, у Азяцкай паляўнічай дачы былі кімсьці спаленыя кармушкі для казуляў. Свавольнікам варта памятаць, што за такія парушэнні прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць.
Ніяк не назавеш “свавольнікамі” браканьераў. Да іх спагады няма. Ужо ў гэтым месяцы быў аштрафаваны на 350 тысяч рублёў Дзмітрый Краўчык з Камянецкага раёна, які незаконна паляваў паблізу вёскі Багдзюкі. Стрэльба ў браканьера канфіскавана ў даход дзяржавы.
У.ДЗМІТРУК, вядучы паляўніцтвазнавец раённай аргструктуры БТПР.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top