Каб пачак цыгарэт не прывабліваў

Каб пачак цыгарэт не прывабліваў

i

Штогод у апошні дзень мая Сусветная арганізацыя аховы здароўя і яе партнёры імкнуцца прыцягнуць увагу людзей да тых праблем і той рызыкі для здароўя, што звязаны з ужываннем тытуню і выступаюць за правядзенне эфектыўнай палітыкі з мэтай зніжэння ўзроўню яго спажывання. Сёлета яны заклікаюць усе краіны падрыхтавацца і перайсці да простай (стандартызаванай) упакоўкі тытунёвых вырабаў, што стане важнай мерай для зніжэння попыту на іх, бо зробіць пачкі цыгарэт менш прывабнымі і абмяжуе іх рэкламу. Такая ўпакоўка будзе мець стандартны колер з графічнымі папярэджаннямі пра шкоду курэння, без лагатыпаў, фірменнай сімволікі, інфармацыі рэкламнага характару. Для ўказання маркі і назвы тытунёвага вырабу будуць выкарыстоўвацца толькі стандартныя колеры і шрыфты.
Цяпер у Беларусі ўжо дзейнічае шэраг мер па барацьбе з тытунекурэннем:
– забаронена рэкламаванне тытунёвых вырабаў, іх бясплатнае распаўсюджванне, у тым ліку выкарыстанне ў якасці прызоў і падарункаў пры правядзенні культурных, адукацыйных і спартыўных мерапрыемстваў;
– вызначаны патрабаванні да іх упакоўкі і маркіроўкі ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі, г. зн. наяўнасці папераджальнага надпісу пра шкоду курэння;
– забаронены продаж тытунёвых вырабаў грамадзянам ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама гандаль імі ва ўстановах аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, іншых месцах;
– забаронена іх выкладка ў вітрынах, на іншым гандлёвым абсталяванні;
– забаронена курыць ва ўстановах аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, на аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, у памяшканнях органаў дзяржкіравання, на вакзалах, у грамадскім транспарце, за выключэннем месцаў спецыяльна прызначаных для гэтай мэты;
– курыць не дапускаецца ў месцах агульнага карыстання жылымі памяшканнямі (на лесвічных пляцоўках, у ліфтах, калідорах і г. д.).
Парушэнне вышэй згаданых правіл прыводзіць да адміністрацыйнай адказнасці.
Ірына АСТРОЎСКАЯ, урач-валеолаг УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro