Зялёнае жніво прамаруджвання не церпіць

Зялёнае жніво прамаруджвання не церпіць

IMG_1819 IMG_1834У гэтыя па-сапраўднаму цёплыя вясновыя дні касавіца ў ААТ “Жабінкаўскі” імкліва набірае тэмпы. Пад зялёнае жніво ў сельгаспрадпрыемстве адведзена 1120 гектараў. Гэта ў асноўным шматгадовыя травы, якіх ужо скошана 450 гектараў (на 26 мая), што складае 40% да запланаванага.

– У нас самы вялікі статак буйной рагатай жывёлы – звыш 5000 галоў, таму і працаваць трэба рупліва, каб назапасіць зялёных кармоў удосталь і стварыць пераходны фонд, – тлумачыць галоўны ветэрынарны ўрач ААТ “Жабінкаўскі” Кацярына Стражэвіч. – Нездарма дабрабыт любой сельгасарганізацыі на 65% залежыць ад стану развіцця жывёлагадоўчай галіны, значыць, удосталь назапашаных якасных кармоў.
Нам паводле плана неабходна нарыхтаваць 1400 тон сена, звыш 10 тысяч тон сенажу, каб мець на зімоўку 9900 тон кармавых адзінак травяных кармоў.
У гэтыя дні дзяўчына акрамя сваіх непасрэдных штодзённых абавязкаў сочыць таксама за нарыхтоўкай кармоў. Ля фермы “Навасады” два Амкадоры ўшчыльняюць здробненую зялёную масу, а Кацярына з дапамогай спецыяльнага прыбора сочыць за захаваннем вільготнасці і тэмпературы закладваемай у траншэі масы. Паказчыкі не павінны перавышаць 55% і 37 градусаў адпаведна. Дзякуючы зладжанай і аператыўнай рабоце механізатараў чарговую траншэю з сакавітым кормам хутка можна будзе накрываць цэлафанам. Паралельна вядзецца закладка сенажу і ля фермы “Курпічы”. Чакаюць сваёй чаргі правапнаваныя і прадэзынфікаваныя траншэі ля ферм “Якаўчыцы”, “Панцюхі”, комплексу “Рачкі”.
За дзень жабінкаўцы скошваюць звыш 50 гектараў сакавітай духмянай травы. Галоўнае цяпер – нарыхтаваць кармы высокай якасці і стварыць трывалую кармавую базу на бліжэйшую зімоўку.
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: механізатар Уладзімір Іосіфавіч
Гурын;
галоўны ветурач
Кацярына Стражэвіч.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro