Untitled-13

Са сталіцы — з медалямі

Народны хор ветэранаў “Тонус” вярнуўся нядаўна са сталіцы Беларусі з чарговымі ўзнагародамі. Нашы спевакі ў ліку трох лепшых калектываў Брэстчыны прымалі ўдзел у заключным гала-канцэрце XIII Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў. Традыцыйна ён прайшоў пры садзейнічанні і падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Міністэрства культуры і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
У суправаджэнні аркестравай групы Жабінкаўскай дзіцячай школы мастацтваў хор пад кіраўніцтвам Людмілы Дошчык выканаў песню “Маці паслала сыну думы”. Журы высока ацаніла выступленне: “Тонус” атрымаў званне лаўрэата фестывалю, магнітолу ў падарунак, а кожны харыст быў узнагароджаны ганаровым медалём.

Размалявалі бальнічныя сцены

Сёлета ў сакавіку 15-гадовы падлетак з Жабінкі знаходзіўся на лячэнні ў цэнтральнай раённай бальніцы. Штодзень яго наведвалі сябры. 8 сакавіка яны, як звычайна, прыйшлі падтрымаць хворага, усе разам выйшлі на вуліцу і вырашылі, мабыць, узняць сабе настрой маляваннем – нанеслі надпісы на сцены бальніцы фарбай з аэразольнага балончыка. Такія дзеянні падлеткаў прычынілі ўстанове аховы здароўя ўрон на 2597400 рублёў.
У дзеяннях непаўнагадовых угледжваюцца прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 10.9 КоАП Рэспублікі Беларусь (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Аднак тое, што нанесены ўрон графіцісты кампенсавалі ў поўным аб’ёме, вызваліла іх ад адказнасці.

Тыдзень прававых ведаў

У рамках рэспубліканскай міжведамаснай праграмы “Клопат” з 16 па 21 мая ва ўсіх навучальных установах раёна быў праведзены Тыдзень прававых ведаў. Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Жабінкаўскага райвыканкама і ДАІ правялі гутаркі з дзецьмі, растлумачылі правілы дарожнага руху і паводзін на вадзе, адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за іх незахаванне, а таксама праверылі па месцы жыхарства вучняў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых.

За бяспеку дзяцей на дарозе

Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў сферы дарожнага руху сведчыць пра тое, што кожны год у маі-чэрвені на Брэстчыне абвастраецца праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. З мэтай яго папярэджання і прафілактыкі з 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх вадзіцеляў кіраваць транспартным сродкам у дзённы час сутак з уключаным блізкім святлом фар.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro