Конкурс красоты прошел в Жабинке

Конкурс красоты прошел в Жабинке

У гэты зімовы вечар у зале гарадскога Дома культуры  квітнела вясна. Ды не, нават сама вясна не змагла б сапернічаць з чароўнымі ўсмешкамі гэтых дзяўчат. Моладзь горада выбірала са сваіх  прыгажунь самую-самую. Канкурсанткам, зразумела, было нялёгка, таму што перамога ніколі не дастаецца проста. Лілія Струк, Хрысціна Кандрацюк, Аляксандра Яроменка, Юлія Мяснікова і Настасся Новік вынеслі на суд гледачоў і журы ўсе свае таленты і прыгажосць.
Хвалюючыся, але ззяючы тым таемным агеньчыкам, што гарыць унутры кожнай,адна за адной выходзілі дзяўчаты на сцэну. У першым конкурсе «Прывітанне» яны знаёмілі прысутных  з сабою, імкнуліся “падаць” сябе ў самым выгадным святле. Хрысціна Кандрацюк выканала песню «Дзве далонькі», Юлія Мяснікова іграла на сінтэзатары, астатнія ў вершах апісвалі сваё жыццё і захапленні, распавядалі пра родных, сяброў і планах на будучыню.
Уразіць патрэбна было не толькі гледачоў (хоць і іх меркаванні ўлічваліся), колькі строгае журы. Старшыня яго, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Кацярына Мікалаеўна Сіда, нагадала канкурсанткам, што прыгажосць — цудоўны падарунак, які трэба захоўваць, які не можа існаваць без прыгажосці душы.
Падтрымлівалі дзяўчатак сваімі вясёлымі жартамі вядучыя Ліяна Дзмітрук і Руслан Ребякеўша, выканаўцы Вікторыя Міцковіч, Алеся Жуковіч, Аксана Пракошына, Лілія Дашкевіч, Аляксандр Папко. Выдатныя сучасныя танцы паказалі гледачам хлопцы і дзяўчаты з танцавальнага ансамбля гарадскога Дома культуры.
Але ўсё гэта, зразумела, было толькі фонам для адцення грацыёзнасці і прыгажосці галоўных гераіняў свята. У якім бы конкурсе не удзельнічалі яны, якія б уборы не апраналі — усё было ім да твару і цудоўна пасавала. Конкурс “Восень-зіма 2010”, на мой погляд, найлепш абыграла Хрысціна Кандрацюк, у спартыўнай праходцы Аляксандра Новік прадэманстравала добрую спартыўную форму.
На пэўны час сапраўдных вядучых свята замянілі маленькія Данік і Саша, нагадалі, што ўсе мы родам з дзяцінства, а каротктія сукенкі, босыя ногі і вялізарныя банты ў валасах нашых прыгажунь пацвердзілі гэтую ідэю.
Любая дзяўчына з дзяцінства марыць пра цудоўную вясельную сукенку, якая адным махам ператварае ўчарашнюю школьніцу ў каралеўну. У гераінь мерапрыемства гэтая мара спраўдзілася значна раней. У конкурсе “Нявеста” яны паўсталі перад гледачамі  белых сукенках. Нібы чароўныя анёлы, павольна і ўрачыста праходзілі яны па сцэне.
І зразумела, якая ж дзяўчына зможа адчуваць сябе сапраўднай жанчынай без сваёй “другой скуры” — вячэрняга туалета! Рознакаляровыя сукенкі, прыгожыя прычоскі, выразны макіяж і, — галоўнае, шчырыя ўсмешкі дзяўчат ў чарговы раз расквецілі залу.
Гэты конкурс быў апошнім, і журы стала лічыць агульныя балы і галасы, аддадзеныя за “Міс глядацкіх сімпатый”. Хто перамог у той вечар? Вядома, перамагла прыгажосць, а людзі ўсяго толькі абвясцілі яе розныя намінацыі. Пасля крапатлівага ўліку К.Сіда нарэшце, вынесла на сцэну доўгачаканыя канверты. А ўручалі ленты і падарункі людзі, якія ужо ведалі толк у такіх конкурсах — “Міс Жабінка-2009” і “Містэр Жабінка-2010”. “Міс Элегантнасцю” стала Юлія Мяснікова, самай грацыёзнай прызналі Аляксандру Яроменка, а Лілія Струк заслужыла прызнанне як “Міс Зачараванне”. Настасся Новік стала “Віцэ-міс”, да перамогі ей не хапіла ўсяго некалькіх балаў. І вось нарэшце апошні канверт і радасная нечаканасць — погляды суддзяў і гледачоў поўнасцю супалі! “Міс глядацкіх сімпатый” і каралевай гэтага вечара была прызнана самая юная ўдзельніца — 15 гадовая Хрысціна Кандрацюк, якой былая “Міс” перадала сваю карону. Акрамя яе пераможца атрымала мікрахвалевую печ ад арганізатараў свята і набор касметыкі ад спонсара РК ГА “БРСМ”.
Хочацца спадзявыцца, што прыгажосць сапраўды здольная выратаваць свет, асабліва, калі так квітнеюць усмешкамі і свецяцца радасцю вочы ўсіх, хто быў у гэты раз на сцэне.
Вера ДОРОЖЕНКОВА
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 2%

2 Comments Posted

  1. А ці ёсць яшчэ фотаздымкі з конкурсу, было б цікава паглядзець бліжэй на дзяўчын?
    Дзяўчыны — прыгажуні.

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top