Победили сильнейшие

Победили сильнейшие

На базе ФАК «Бадзёрасць» праведзена раённая спартакіяда паміж прадстаўнікамі добраахвотнага моладзевага атрада аховы правапарадку ім. А.Д. Дзмітрука, супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, непаўналетнімі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх і актывам РК ГА «БРСМ”. Каманды ўдзельнічалі ў васьмі відах спаборніцтваў: падцягванне, баскетбол, дартс, перацягванне каната, настольны тэніс, чаўночны бег, міні-футбол, скачкі з месца. Пераможца вызначаўся ў агульнакаманднам заліку. Што і казаць, барацьба ішла напружаная, але перамог спрытнейшы. Першае месца на спаборніцтвах заняла каманда раённага аддзела надзвычайных сітуацый, другое — аддзела ўнутраных спраў, трэцяе дасталася прадстаўнікам інспекцыі па справах непаўналетніх. Усе пераможцы атрымалі дыпломы ад ГА “БРСМ” і раённага аддзела па справах моладзі.
М.Лугаўскі, в.а.першага скаратара РК ГА “БРСМ”

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top