Ахова і абарона аб’ектаў – сумеснымі намаганнямі

Ахова і абарона аб’ектаў – сумеснымі намаганнямі

116 121

У пятніцу, 13 мая, на базе гідравузла №8 “Залуззе” пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Анатоля Шалтанюка былі праведзены заняткі з начальнікамі аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны Жабінкаўскага раёна. Намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне (Жабінкаўскага раёна) маёр Яўген Бінецкі адзначыў, што адной з задач тэрытарыяльнай абароны з’яўляецца ахова і абарона яе аб’ектаў, за арганізацыю і падрыхтоўку якой адказваюць іх начальнікі. З мэтай дасягнення неабходнага ўзроўню іх абучанасці і праводзяцца такія заняткі. Іх удзельнікі даведаліся пра новыя патрабаванні да дакументаў пры падрыхтоўцы ахоўваемых аб’ектаў, пазнаёміліся з парадкам падрыхтоўкі, абсталявання аб’екта тэрытарыяльнай абароны і арганізацыяй яго аховы.

Начальнік гідравузла Мікалай Качанаў расказаў прысутным пра работу свайго аб’екта ў цэлым і міні-гідраэлектрастанцыі ў прыватнасці, паказаў абсталяванне каравульнага памяшкання. Удзельнікі заняткаў былі ўражаны сучасным, еўрапейскім выглядам Залуззеўскага гідравузла.
Пад час практычнай часткі быў разгледжаны варыянт развіцця падзей пры нападзенні на аб’ект тэрытарыяльнай абароны і арганізацыя ўзаемадзеяння сілавых структур раёна. Група затрымання раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Беларусі затрымала ўмоўнага парушальніка, які пранік на тэрыторыю аб’екта, каб вывесці яго са строю. Умоўны ачаг узгарання на аб’екце быў ліквідаваны дзяжурным каравулам раённага аддзела надзвычайных сітуацый.
Заняткі на аб’екце тэрытарыяльнай абароны яшчэ раз даказалі, што сумеснымі намаганнямі сілавых структур дасягаецца надзейная ахова і абарона прадпрыемстваў і арганізацый.
Яўген БІНЕЦКІ, намеснік
ваеннага камісара
па тэрытарыяльнай абароне (Жабінкаўскага раёна), маёр;
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК, карэспандэнт “Сельскай праўды”.
Фота Наталлі АЛЯКСЕЙЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro