Брэстчына без тытуню

Брэстчына без тытуню

7937450cfe0f21aeaa7aad426b4f9a80

З 11 па 31 мая на Жабінкаўшчыне праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Брэстчына без тытуню”. У раёне распрацаваны і зацверджаны міжведамасны план мерапрыемстваў па яе правядзенні. Адбыліся розныя мерапрыемствы. Так, у ДУА “СШ №3
г. Жабінка” вучні старэйшых класаў сустракаліся з урачом-гігіеністам райЦГЭ Уладзімірам Лапусам. Пад час гутаркі Уладзімір Ханонавіч адзначыў, што тытунь забівае да паловы людзей, якія яго ўжываюць; кожныя 6 секунд праз яго памірае прыкладна адзін чалавек. Рэстараны, офісы, іншыя памяшканні запаўняе другасны тытунёвы дым. А ў ім прысутнічае больш як 4 тысячы хімічных рэчываў, з якіх 250 вядомыя як шкодныя, а больш чым 50 як канцэрагены. Бяспечнага ўзроўню ўздзеяння другаснага тытунёвага дыму няма. У дарослых лю-
дзей ён выклікае сур’ёзныя сардэчна-сасудзістыя і рэспіраторныя захворванні, уключаючы ішэмічную хваробу сэрца і рак лёгкіх, у груднічкоў – раптоўную смерць, а ў цяжарных жанчын прыводзіць да нара-джэння дзяцей з нізкай масай цела.
Слухачы зразумелі, што праблема ўжывання тытуню застаецца актуальнай, таму Міністэрства аховы здароўя Беларусі вядзе мэтанакіраваную работу па прафілактыцы ўжывання тытунёвых вырабаў і хвароб, прычынамі якіх з’яўляецца курэнне. Гэта і заканадаўчыя ініцыятывы, і інфармацыйна-адукацыйная работа з насельніцтвам, дапамога ў адмове ад курэння.
Мэтай цяперашняй акцыі з’яўляецца павышэнне ўзроўню ведаў насельніцтва аб выніках ужывання тытуню, фарміраванне грамадскай думкі на карысць адмовы ад курэння і здаровага ладу жыцця, падтрымкі ініцыятыў, якія накіраваны на скарачэнне курыльшчыкаў.
Выступоўца адзначыў, што адмова ад курэння ў сярэднім і старэйшым узросце дае свой станоўчы вынік: да 15 працэнтаў зніжаецца рызыка ўзнікнення пухлін, звязаных з курэннем, а таксама інфарктаў і інсультаў. Медыкі даказалі, што сярэдняя працягласць жыцця курыльшчыка на 9 гадоў меншая, чым у таго, хто не курыць.
Актыўныя ў мерапрыемствах акцыі і культурныя ўстановы раёна. Наперадзе яшчэ шэраг гутарак, выстаў, інфармацыйных гадзін па гэтай праблеме.
Людміла ВОЛЬЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro