8df6519e69d14f8c9fa25c14172d0bf1

Без здарэння не абышлося…

За чатыры месяцы бягучага года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці адбыліся 104 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 13 чалавек загінулі, 115 атрымалі раненні, 13 аварый здарылася па віне нецвярозых вадзіцеляў. На тэрыторыі нашага раёна за гэты перыяд здзейснена адно ДТЗ.
Так, 22 красавіка ў 17.30 вадзіцель Х. упраўляла аўтамабілем Фольксваген Гольф і рухалася па вул. Катоўскага ў райцэнтры з боку вул. Кірава ў накірунку вул. Чарнака. Яна не аддала перавагу вадзіцелю М., які рухаўся на аўтамабілі Крайслер Ваяджар па галоўнай дарозе – вул. Наганава ў Жабінцы, і дапусціла сутыкненне транспартных сродкаў. У выніку ДТЗ вадзіцель Х. з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі была шпіталізавана ў Жабінкаўскую ЦРБ.
Асноўнымі прычынамі ДТЗ застаюцца: незахаванне вадзіцелямі хуткасных рэжымаў, парушэнне правілаў манеўравання, упраўленне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, а таксама парушэнне Правілаў дарожнага руху пешаходамі і веласіпедыстамі.

 

…і без парушэнняў таксама

На Берасцейшчыне за чатыры месяцы 2016 года затрымана 880 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.
Супрацоўнікі РАУС выявілі 2706 парушэнняў Правілаў дарожнага руху, затрымалі 17 кіроўцаў, якія ўпраўлялі аўтамабілем нападпітку, выявілі 717 парушэнняў вадзіцелямі хуткасных рэжымаў, 161 парушэнне правілаў пешаходамі і веласіпедыстамі.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Дзяржаўтаінспекцыя просіць быць разважлівымі і ўзаемаветлівымі на дарозе, памятаць, што парушэнне ПДР можа каштаваць жыцця ці здароўя вам і тым, хто побач.

 

Са смяротным зыходам

Дарожна-транспартнае здарэнне з цяжкімі наступствамі адбылося на аўтадарозе Н-148 Жабінка – Рачкі – Тэльмы 18 мая ў 18.40. Вадзіцель аўтамабіля Нісан-Кашкай, 39-гадовы брэстаўчанін Е., рухаўся з Жабінкі ў бок Рачак па гравійнай дарозе. Ён не выбраў бяспечную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Машына ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва і перавярнулася. У выніку ДТЗ пацярпелі два чалавекі: пасажыр Н., які знаходзіўся на заднім сядзенні аўтамабіля і быў непрышпілены, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы, вадзіцель Е. з пераломам пазваночніка быў дастаўлены ў Брэсцкую абласную бальніцу. Другі пасажыр Ф., які сядзеў побач з вадзіцелем і быў прышпілены рэменем бяспекі, не пацярпеў.
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro