Больш актыўна інвесціраваць у Беларусь

Больш актыўна інвесціраваць у Беларусь

пфупвкпвПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся з візітам у Італіі і Ватыкане. Па праграме візіту адбыліся перагаворы з Прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэла. На сустрэчы разгледжаны ўвесь спектр беларуска-італьянскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, развіццё кааперацыйных сувязей. У час візіту ў Дзяржаву Ватыкан адбылася сустрэча з Папам Рымскім Францыскам. На ёй абмяркоўвалася далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.
Кіраўнік беларускай дзяржавы прапануе італьянскаму бізнесу больш актыўна інвесціраваць у Беларусь. Аб гэтым ён заявіў у Рыме ў час кароткай размовы ў аэрапорце з паўнамоцным міністрам службы дыпламатычнага пратакола Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Крысціяна Катафаві.
У сваю чаргу Крысціяна Катафаві адзначыў наяўнасць мэтанакіраванага погляду ў пытанні развіцця двухбаковых адносін.
Італія традыцыйна ўваходзіць у лік асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі сярод краін па-за СНД. Наменклатура беларускага экспарту ў гэту краіну ў 2015 годзе налічвала амаль дзве сотні пазіцый. Найбольш запатрабаванымі на італьянскім рынку былі калійныя ўгнаенні, трубы, вырабы з чорных металаў, дубленая скура.
Асноўны аб’ём імпарту з Італіі ў 2015 годзе, як і раней, прыпаў на высокатэхналагічныя станкі і абсталяванне, а таксама хімічныя рэчывы і матэрыялы, што не вырабляюцца ў Беларусі, лякарствы і медыцынскую тэхніку.
Нягледзячы на значнае зніжэнне аб’ёму беларуска-італьянскага тавараабароту, у тым ліку пад уплывам знешніх эканамічных фактараў, па выніках мінулага года ён склаў $766,7 млн. У асобныя гады гэты паказчык перавышаў $2 млрд. Абарот паслугамі з Італіяй у 2015 годзе склаў амаль $60 млн.
Сукупныя італьянскія інвестыцыі ў беларускую эканоміку ў мінулым годзе склалі $28,8 млн., з якіх практычна ўсе – прамыя. Паводле даных на пачатак 2016 года, у Беларусі дзейнічаюць 204 юрыдычныя асобы, створаныя з удзелам суб’ектаў Італьянскай Рэспублікі.
Традыцыйна актыўна развіваецца і супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. На працягу шэрагу гадоў Італія з’яўляецца асноўным партнёрам Беларусі па арганізацыі аздараўлення беларускіх дзяцей.
Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам таксама актыўна развіваецца. Раней, у 2009 годзе, Аляксандр Лукашэнка ўжо наведваў Ватыкан і сустракаўся з Бенедзіктам XVI, папярэднікам Папы Рымскага Францыска. Беларусь з візітам таксама не раз наведвалі высокапастаўленыя прадстаўнікі Ватыкана. У сакавіку мінулага года Беларусь наведваў Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал П’етра Паралін.
Беларусь і Італія дамовіліся актывізаваць узаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Перагаворы праходзілі ў вельмі адкрытай і дружалюбнай атмасферы. Былі падрабязна і дэталёва абмеркаваны пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносін, палітычных кантактаў, міжнародная сітуацыя. Беларускі бок выказаў удзячнасць Італіі за прагматычную, узважаную пазіцыю ў адносінах да Беларусі нават у перыяд напружаных адносін з Еўрасаюзам.
Асаблівы акцэнт у час сустрэчы быў зроблены на перспектывах актывізацыі бізнес-кантактаў.
Улічваючы вялікі інтарэс італьянскага бізнесу да Беларусі, Аляксандр Лукашэнка запэўніў у гатоўнасці дзейнічаць у гэтым напрамку.
Асаблівую цікавасць для Беларусі ўяўляе вопыт Італіі ў стварэнні малых і сярэдніх прадпрыемстваў у самых розных сферах, у тым ліку IT, АПК, вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і іншых. На аснове гэтых прадпрыемстваў у тым ліку неабходна ствараць трывалы фундамент для міждзяржаўнага ўзаемадзеяння.
Асобным пунктам у парадку дня абмяркоўвалася павелічэнне аб’ёмаў інвестыцыйнага супрацоўніцтва, стварэння на тэрыторыі Беларусі не толькі сумесных, але і ўласных італьянскіх прадпрыемстваў.
Бакі таксама згадзіліся з неабходнасцю вярнуцца да прапрацоўкі праекта па стварэнні ў Брэсце італьянскага прамысловага парка.
У паспяховай рэалізацыі гэтага і іншых праектаў ёсць несумненны інтарэс і італьянскага боку, улічваючы членства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, што азначае адкрыты доступ да шматмільённага рынку.
Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Папам Рымскім Францыскам прайшла ў Апостальскім палацы ў Ватыкане.
Лукашэнка і Папа Рымскі Францыск абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і пантыфіка Францыска прадаўжалася амаль 40 мінут, з іх 25 мінут Прэзідэнт і Папа Рымскі размаўлялі ў фармаце «сам-насам». Сустрэча праходзіла ў вельмі цёплай і дружалюбнай атмасферы. Ужо ў прысутнасці членаў афіцыйнай дэлегацыі бакі абмяняліся падарункамі. Кіраўнік беларускай дзяржавы падарыў пантыфіку копію крыжа Ефрасінні Полацкай, выкананую з дапамогай унікальнай тэхнікі разьбы па дрэве, мадэль карэты, зробленую па той жа тэхналогіі, а таксама галаграфічны абраз. Як адзначыў Прэзідэнт, гэты абраз злучае ў сабе гісторыю і сучаснасць.
Папа Рымскі Францыск, у сваю чаргу, падарыў Прэзідэнту тры напісаныя ім дакументы аб Евангеллі, ахове прыроды і сям’і. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў азнаёміцца з іх зместам і перадаць іх на захоўванне ў Прэзідэнцкую бібліятэку. Яшчэ адзін падарунак пантыфіка – мастацкая выява аліўкавага дрэва, якое з’яўляецца сімвалам міру.
На заканчэнне сустрэчы Прэзідэнт Беларусі і пантыфік цёпла развіталіся. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Папу Рымскаму Францыску наведаць выставу беларускіх абразоў, якая нядаўна адкрылася ў музеі Ватыкана. Ён таксама запрасіў пантыфіка зрабіць візіт у Беларусь. «Прыязджайце да нас. Вы атрымаеце столькі сіл і здароўя, колькі ні ў адной кропцы свету», – сказаў Прэзідэнт.
Пасля аўдыенцыі ў Папы Рымскага адбылася таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана П’етра Паралінам.
Што датычыцца перспектыў развіцця беларуска-італьянскага супрацоўніцтва, Прэзідэнт назваў іх вельмі добрымі.
Аб гэтым сведчаць і пазітыўныя водзывы з боку кіраўніцтва Італіі. Сёння ўжо ёсць прапановы і ўзаемнае жаданне вярнуцца да тых праектаў, аб якіх бакі некалі дамаўляліся. Сярод іх – стварэнне ў раёне Брэста італьянскага прамысловага парка.
Як адзначыў Прэзідэнт, Беларусі таксама цікавы вопыт Італіі ў развіцці малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія адыгрываюць дамінуючую ролю ў італьянскай эканоміцы. «Размова была працяглая (з прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэла. – Заўвага БЕЛТА), і я ўпэўнены, што яна скончылася на пазітыўнай ноце з пункту гледжання перспектыў. Перакананы, што беларускі народ у бліжэйшы час убачыць і адчуе гэтыя перспектывы», – рэзюмаваў беларускі лідар.
БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top