…У нашу гавань заходзілі маракі

…У нашу гавань заходзілі маракі

_DSC5864 IMG_1634 IMG_1642

Наша краіна адзначыла чарговую гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ля помнікаў загінулым і ахвярам фашызму – свежыя кветкі і вянкі. Не гасне памяць пра тых, хто крывёю і жыццём здабыў мірнае неба над галавою. У аўторак усклалі кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам і ўшанавалі памяць загінулых юныя маракі з Брэста.
– Стала традыцыяй у маі праводзіць водна-турыстычны паход “Памяць” па маршруце “Брэст – Пінск”, – адкрываючы мітынг, сказаў загадчык асноўнага аддзела ДУА “Цэнтр юных маракоў з флатыліяй Брэста” Уладзімір Уладзіміравіч Луцкевіч. – У сённяшнім водным паходзе прымаюць удзел 30 лепшых курсантаў клуба. У Жабінцы мы спыніліся, каб разам з вучнямі трэцяй гарадской школы аддаць даніну павагі загінулым воінам-вызваліцелям. Беларуская шматпакутная зямля нарадзіла і выхавала нямала слынных герояў. Памяць аб іх не павінна з цягам часу гаснуць. Наперадзе, на шляху да Пінска, яшчэ некалькі прыпынкаў у мясцінах баявой славы.
А загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Наталля Бернат запрасіла юных маракоў і жабінкаўцаў ушанаваць памяць загінулых воінаў хвілінай маўчання і пажадала мірнага неба над галавой і спадарожнага ветру брэсцкім школьнікам у шасцідзённым водным паходзе.
Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro