Творчасць, талент і новыя імёны

Творчасць, талент і новыя імёны

100_4443 100_4446 100_4468Другі год запар у раёне праводзіцца фестываль творчасці работнікаў устаноў адукацыі, сяброў галіновага прафсаюза, “Песня застаецца з чалавекам”. Сёлета ён быў прымеркаваны да 95-годдзя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і 71-ай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Фестываль праводзіўся на базе Крыўлянскай сярэдняй школы. Свята песні сабрала больш як 100 таленавітых людзей з розных устаноў дашкольнага і агульнаадукацыйнага выхавання дзяцей раёна. Актыўнымі ўдзельнікамі былі як педагогі, так і тэхнічныя работнікі, працаўнікі кухні. Песні ваенных гадоў і лірыка-патрыятычнай накіраванасці пра Радзіму былі ў праграме фестывалю. Дарэчы, выступленне кожнага калектыву, удзельніка было дасканала падрыхтавана, адрознівалася прадуманым рэпертуарам, майстэрствам і пранікнёнасцю выканання. Кранулі душу песні пра родную Беларусь, у якіх адлюстроўвалася прыгажосць прыроды, гістарычнае мінулае краіны, у выкананні Таццяны Мельнічук і Таццяны Куніцкай, Яны Гаўрыленка з ясляў-сада №3 г. Жабінка, Эдуарда Пішчыка і Кацярыны Лось са школы-інтэрната, Настассі Цераз са Старасельскай школы, Таццяны Ярмаловіч, Іны Булай, Дар’і Дзіўновай, Аксаны Рагажынскай, Святланы Верамяюк з другой гарадской школы, Інэсы Гурынай з ясляў-сада №5 Жабінкі. Пры падвядзенні вынікаў конкурсных праслухоўванняў журы, у якое ўваходзілі супрацоўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, прадстаўнікі педагагічных калектываў, улічвала мастацкія асаблівасці, тэматычную накіраванасць нумароў, масавасць удзелу, выкарыстанне падрыхтаваных канкурсантамі і слухачамі відэаматэрыялаў, рэквізіты, а таксама выгляд сцэнічных касцюмаў. Пераможцамі сярод пярвічных прафсаюзных арганізацый школ названы СШ №3 г. Жабінка (першае месца), другая гарадская школа (другое месца), Маціевіцкая базавая і Якаўчыцкая сярэдняя школы (3 месца); сярод пярвічак устаноў да-школьнай адукацыі месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – у ДУА “Яслі-сад №3 г. Жабінка”, другое – у ДУА “Яслі-сад п. Ленінскі”, трэцяе – у ДУА “Крыўлянскі дзіцячы сад”. Пераможцай сярод пярвічных прафсаюзных арганізацый устаноў спецыяльнай і дадатковай адукацыі стала Жабінкаўская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат. Калектыў Ленінскай сярэдняй школы на фестывалі прадстаўлялі маладыя спецыялісты Вераніка Кукса, Віктар Журомскі, Сяргей Балтрамяюк, Наталля Паўзун і самы малады старшыня прафкама Яніна Бухоўская з літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Ідзём, каб вярнуцца”. Яны і сталі лепшымі ў намінацыі “Маладосць і талент”. У намінацыі “Песні праўнукаў Перамогі” першае месца падзялілі Кацярына Лось (школа-інтэрнат) і Яна Гаўрыленка (яслі-сад №3 Жабінкі), другое – у Эльвіры Міхальчук (Крыўлянская адзінаццацігодка), трэцяе – у Аляксандры Яшчук (Азяцкі дзіцячы сад). Самымі творчымі: кіраўніком установы адукацыі стала Таццяна Грынёва, дырэктар ДУА “ЦКРНіР”; прафсаюзным лідарам другі год запар – Святлана Рапінчук з Ленінскага дзіцячага сада, ветэранамі педагагічнай працы – былыя педагогі школы-інтэрната Вера Мандрэнка, Зоя Снітко і Яўгенія Сасноўская, якія выконвалі песню “Вальс успамінаў”. Найлепшымі салістамі фестывалю названы Настасся Цераз са Старасельскай сярэдняй школы з песняй “Белая Русь” і Эдуард Пішчык з песняй “Роля героя”, лепшай музычна-танцавальнай кампазіцыяй – відовішча пярвічкі ДУА “Яслі-сад №2 г. Жабінка”. Журы адзначыла арыгінальнасць выканання песні на роднай мове Інэсай Гурынай з пятага ясляў-сада Жабінкі; адкрыццём года стаў калектыў Падлескага ясляў-сада ў складзе загадчыцы Надзеі Кастыка і яе дачкі Настассі, Жанны Кавалёнак і Вікторыі Чарытовіч. За волю да перамогі ўзнагароджана пярвічка ясляў-сада №4 г. Жабінка. Членамі журы таксама адзначана прэзентацыя песні пра родны горад, падрыхтаваная старшынёй прафкама ДУА “Яслі-сад №3 г. Жабінка” Аленай Кадлубовіч. Наталля УРБАН, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro