Слова ў друку застаецца

Слова ў друку застаецца

IMG_1497 IMG_1500 IMG_1507 IMG_1532 IMG_1569 IMG_1597

Выставачны цэнтр “БелЭкспа” ў Мінску на працягу трох дзён прыцягваў увагу ўсіх, хто любіць быць у гушчыні падзей. Тут праходзіла ХХ Міжнародная спецыялізаваная выстава “СМІ ў Беларусі”, у якой прымалі ўдзел не толькі беларускія прадстаўнікі, але і замежныя (Расія, Кітай, Венесуэла, Куба).
Наведвальнікі выставы з задавальненнем знаёміліся з друкаванымі і электроннымі СМІ, інфармацыйнымі агенцтвамі, выдавецтвамі, друкарнямі.
Як і на любых выставах, ля кожнага з амаль паўсотні стэндаў была арганізавана забаўляльная праграма з песнямі, танцамі, конкурсамі, праводзіліся шматлікія майстар-класы, “круглыя сталы”, семінары, якія далі магчымасць аматарам газет і тэлебачання лепей адчуць журналісцкую “кухню”, а самыя смелыя маглі часова стаць тэлевядучымі, дыктарамі, спартыўнымі каментатарамі, атрымлівалі падарункі і выдатны настрой.
У дзень адкрыцця “СМІ ў Беларусі” адбылася цырымонія ўганаравання лепшых СМІ “Залатая літара”. На конкурс паступіла 230 заявак. Самую высокую ўзнагароду – Гран-пры – атрымаў “Лепшы творчы праект года” – “Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў” Беларускага тэлеграфнага агенцтва, а таксама творчы цыкл “Яны бралі Берлін” газеты “Рэспубліка”.
…Кожны пакідаў “БелЭкспа” з цэлым стосам газет і часопісаў. Выбраць было з чаго – звыш паўтары тысячы найменняў друкаваных СМІ. Значыць, газеце як носьбіту інфармацыі наканавана доўга жыць!
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: пад час міжнароднай выставы
“СМІ ў Беларусі”.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro