Разговор с делегатом

Разговор с делегатом

У Мінску завяршыў работу ІV Усебеларускі народны сход, у якім прымала ўдзел дэлегацыя выбраннікаў ад нашага раёна. Пасля вяртання са сталіцы інтэрв’ю карэспандэнту “Сельскай праўды” пагадзіўся даць генеральны дырэктар ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” В.Р.Міронаў.
— Віктар Рыгоравіч, калі ласка, пра агульныя ўражанні ад работы чарговага Усебеларускага народнага сходу.
— Форум, канечне, быў прадстаўнічы, праводзіўся ён у Палацы Рэспублікі Беларусь. Скажу, што ўсе вельмі ўважліва слухалі выступленне кіраўніка краіны. Здавалася, што будзе чутно, як праляціць муха, такая цішыня панавала ў зале. У першы дзень працы сходу мы не толькі праслухалі даклад, а і працавалі ў секцыях. Адны дэлегаты наведалі ААТ “Элема”, іншыя ААТ “Амкадор”. Асабіста я працаваў у секцыі, якая праводзілася на базе агракамбіната “Дзяржынскі”, а ўзначаліў яе намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза. На гэтым агракамбінаце за 2006-2010 гады падвоена, а ў некаторых паказчыках і ўтроена вытворчасць асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Гэта лідар у аграрнай вытворчасці краіны. Еўрапейскага ўзроўню ў сваім развіцці тут дасягнулі найперш дзякуючы фінансавай і маральнай падтрымцы дзяржавы.
На плянарным пасяджэнні секцыі размова вялася пра тое, якія патрабаванні ставяцца цяпер да сыравіны, аб рынках збыту прадукцыі… Цікавым было і выступленне на секцыі генеральнага дырэктара ААТ “Савушкавы прадукт” Аляксандра Саўчыца, які заўважыў, што ў іх вытворчасць безадходная, экспарт за пяцігодку павялічаны ў дзесяць разоў.
А вечарам нас чакала культурная праграма: наведалі тэатр музычнай камедыі і драмы, паглядзелі музычнае рэвю “Аднойчы ў Чыкага”.
Канструктыўна і па-дзелавому прайшло абмеркаванне даклада Прэзідэнта. Вечарам другога дня глядзелі канцэрт, трансляцыя якога адбылася на АНТ, мне ён вельмі спадабаўся.
— На форуме гаварылася пра вынікі развіцця краіны і пра перспектывы. Як завяршаюць цукравікі год сёлетні? Якія планы на будучыню?
— Адыходзячы ў гісторыю 2010 год для нас складваўся даволі ўдала. Дастаткова было перапрацавана летам бразільскага цукру-сырцу. Аднак падвялі буракі. З-за неспрыяльных умоў надвор’я ў караныплодах паніжанае ўтрыманне цукру. Падлікі спецыялістаў сведчаць, што каля 20 тысяч тон буракавага цукру будзе недабрана. У цэлым на прадпрыемстве ў 2010 годзе будзе выпушчана 195 тысяч тон салодкай прадукцыі, у тым ліку з мясцовай сыравіны _______тон, пры заданні ____ тысяч тон.
Рынак патрабуе канкурэнтна-якаснай прадукцыі. Мы пра гэта не забываем ні на хвіліну. Сіласы бястарнага захоўвання прадукцыі — дзве ёмістасці на 25 тысяч тон цукру кожная — дзякуючы мікраклімату, зберагаюць якасць яго. Дзеля павышэння якасці сёлета мадэрнізавалі сушку, укаранілі новае абсталяванне ў фільтрацыйнае аддзяленне суспензіі. Жомасушыльны комплекс дазваляе захоўваць сухі жом так, каб не страчваў сваёй пажыўнай вартасці, а ён, дарэчы, карыстаецца вялікім попытам.
Яшчэ больш сур’ёзныя задачы пастаўлены перад эканомікай на будучае. У ёй, як гаварылася на сходзе, мы павінны стварыць інавацыйныя накірункі. Часу на роздум, раскачку няма. Штогод павінны павялічваць рост прамысловай прадукцыі на 14%. Да 2015 года неабходна выпускаць у год 300 тысяч тон белага цукру, прычым, палову з буракоў. А для гэтага трэба будзе перапрацоўваць на той час 1 мільён 200 тысяч тон салодкіх карэнняў, а значыць менавіта столькі павінны вырошчваць іх гаспадаркі, якія ўваходзяць у сыравінную зону нашага прадпрыемства. Такое магчыма, калі будзе строга захоўвацца тэхналогія вырошчвання буракоў, выкарыстоўвацца перспектыўныя гатункі насення. Словам, на канчатковы вынік мы павінны працаваць сумесна і дабівацца яе ўраджайнасці 500-550 цэнтнераў.
Кожная другая адзінка прадукцыі павінна адпраўляцца за мяжу. У нас так адбываецца цяпер. Звыш 50% цукру рэалізавана замежным спажыўцам сёлета. Нашы партнёры Расія, Казахстан, Украіна, Таджыкістан, Кыргыстан, Узбекістан, Манголія. У гэтым годзе жабінкаўскі цукар пастаўляліся ў Афганістан. Мы ў пастаянным пошуку новых спажыўцоў салодкай прадукцыі.
— У дакладзе кіраўніка краіны адзначалася, што стратэгічная мэта — развіццё чалавечага патэнцыялу. Якія захады прымаюцца адміністрацыяй завода дзеля гэтай мэты? Што ў планах?
— На прадпрыемстве працуе 861 чалавек. Ёсць такія, што цукар вараць не адзін дзясятак гадоў, ёсць і зусім маладыя. Але ў калектыве ўмела спалучаюцца багаты вопыт старэйшага пакалення, энергічнасць, няўрымслівасць, імкненне да ўсяго новага, нязведанага моладзі, якая толькі што пераступіла заводскую прахадную. У ВНУ і сярэдніх прафесійна-тэхнічных установах навучаюцца цяпер 12 работнікаў калектыву. З вышэйшай адукацыяй у нас працуе 97% спецыялістаў і рабочых.
Заробкі ў завадчан, лічу, неблагія: сярэднемесячная заработная плата з пачатку года склала 1 мільён 800 тысяч рублёў. Мы выплацілі сёлета трынаццатую зарплату, зрабілі добрыя выплаты да прафесійнага свята. У калектыўным дагаворы абумоўлены розныя сацыяльныя выплаты, якія строга выконваюцца.
Жыццё работнікаў, дзякуючы прафкаму, напоўнена рознымі цікавымі мерапрыемствамі, паездкамі, турзлётамі. Жадаючыя могуць аздараўлівацца ў санаторыях, дамах адпачынку, пансіянатах, на што сёлета патрачана каля 20 мільёнаў рублёў. У жылым мікрараёне завода будзе закладвацца новы кааператыўны дом. Вывешвалі аб’яву, каб работнікі ўступалі ў кааператыў, пакуль што ён не сфарміраваўся. Значыць, жыллё для цукравікоў не такая ўжо вострая праблема. Пры магчымасці забудоўшчыкам стараемся дапамагаць.
Наш нацыянальны прыярытэт, як адзначалі выступоўцы на Усебеларускім сходзе, можна ахарактэрызаваць так: ініцыятыва, інавацыі і інвестыцыі.
— Дзякуй вам за гутарку.
Гутарыла Л.Косціна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top