Былі і штрафы, і вызваленні ад працы

Былі і штрафы, і вызваленні ад працы

КГК

Сёлета ў першым квартале ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці паступілі 463 звароты, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў 1,9 раза больш. У два разы павялічылася колькасць вусных зваротаў грамадзян да кіраўніцтва і кіруючых асобаў Камітэта пад час асабістых і выязных прыёмаў, а таксама пры правядзенні “прамых тэлефонных ліній”, якіх, дарэчы, было 12. На выязных прыёмах з кіраўніцтвам і начальнікамі структурных падраздзяленняў мелі зносіны 35 чалавек. Звароты, што паступілі пад час іх, знаходзяцца на кантролі да канчатковага вырашэння ці прыняцця адпаведных мер.
З мэтай павышэння эфектыўнасці работы з насельніцтвам начальнікі структурных падраздзяленняў прынялі ўдзел у пяці пасяджэннях гаррайвыканкамаў вобласці з абмеркаваннем праблемных пытанняў рэгіёна з наступным правядзеннем асабістых прыёмаў грамадзян і “прамых тэлефонных ліній”.
Найбольшая колькасць зваротаў у Камітэт была ад жыхароў Брэста, Пінска, Баранавічаў, а сярод раёнаў – з Івацэвіцкага, Кобрынскага, Камянецкага, Пружанскага, Брэсцкага, Баранавіцкага і Лунінецкага. Звароты датычыліся камунальна-бытавых пытанняў і добраўпарадкавання, дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, жыллёвых і грамадзянска-прававых адносін, пытанняў дзейнасці органаў выканаўчай улады, працы і заработнай платы.
Больш як у два разы ў першым квартале ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася зваротаў, што датычыліся прыватызацыі жылых памяшканняў, у прыватнасці, – вызначэнне (змяншэнне) кошту жылога памяшкання для далейшай яго прыватызацыі. Аналагічная сітуацыя склалася і са зваротамі па жыллю, што будуецца. Іх сёлета было ў 2,5 раза больш, чым у першым квартале мінулага.
У справаздачным перыядзе больш як у 2 разы павялічылася зваротаў па камунальна-бытавых пытаннях і добраўпарадкаванні. Дарэчы, частка з іх была абаснаванай.
Не страціла актуальнасці і тэма дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый. Колькасць зваротаў, якія паступілі ў першым квартале 2016 года ў Камітэт па дадзенай тэматыцы, склала 93 (20%) ад агульнай колькасці, што больш у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015-га.
Пад час праверкі ТАА “Сервіс “Вега-Поспех” выяўлены недарэчнасці ў парадку вядзення кнігі заўваг і прапаноў, тэрміны выплаты заработнай платы, іншыя парушэнні заканадаўства аб працы, што нанесла шкоду работніку, прывяло да парушэння санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў. У выніку да таварыства і адказных асобаў прыменены меры адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе штрафу на агульную суму 9660 тыс. руб. Акрамя таго, Галоўным дзяржаўным санітарным урачом Брэста і Брэсцкага раёна вынесены два прадпісанні: аб прыпыненні (забароне) дзейнасці магазіна і аб канфіскацыі з абароту прадукцыі без маркіровачных ярлыкоў.
Пры разглядзе звестак, выкла-
дзеных у зваротах, у першым квартале сёлета праведзена пяць праверак. Паводле іх 11 кіруючых і 2 юрыдычныя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці – штрафу на агульную суму 8700 тыс. руб., 25 чалавек пакараны дысцыплінарна, з іх двое вызвалены ад займаемых пасад.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top