Гарэла салома ля дома…

Гарэла салома ля дома…

rebirthgrassfire

Усім вядома, што сена і салома лёгка загараюцца і вельмі добра гараць, таму і патушыць іх – справа нялёгкая. Аб гэтым ведаюць з уласнага вопыту пажарныя Жабінкаўскага раённага аддзела надзвычайных сітуацый і тыя гаспадары, якім даводзілася тушыць салому або сена на ўласным падворку ці ў хляве.
Здараюцца выпадкі, калі ўслед за саломай пачынаюць гарэць пабудовы. Ад высокай тэмпературы падпаленай сцірты і іскраў пажар перакідваецца на суседнія збудаванні, і пачынаюць гарэць хлявы са свойскай жывёлай, жылыя дамы, гаражы, транспартныя сродкі. Такім чынам, распаліць салому вельмі проста, а наступствы ад гэтага могуць быць самыя сумныя.
У шматлікіх выпадках пажараў можна было пазбегнуць, калі б гаспадары выконвалі правілы пажарнай бяспекі пры захоўванні грубых кармоў. Стагі, копы, сцірты сена і саломы, іншых відаў грубых кармоў можна размяшчаць на прысядзібных участках не бліжэй за 15 метраў да будынкаў і збудаванняў, паветраных ліній электраперадачы. Не месца ім на вуліцах, дарогах, паблізу іх, па-за прысядзібнымі ўчасткамі. Не рэкамендуецца пакідаць ля стагоў аўтамабілі і іншую тэхніку, карыстацца паблізу адкрытым агнём, курыць. Не дазваляйце дзецям гуляць на сенавалах, асабліва без нагляду дарослых.
Развядзенне вогнішчаў дапускаецца на адлегласці не менш за 30 метраў ад сціртаў сена і саломы пры ўмове пастаяннага кантролю за працэсам гарэння і забеспячэння сродкамі тушэння. Памятайце: пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць.
Таццяна МАРТЫНАВА, спецыяліст групы
прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro