Не пакідайце малых адных

Не пакідайце малых адных

odindoma

Пра бяспеку дзяцей павінны ў першую чаргу клапаціцца дарослыя. Канечне, немагчыма прадугледзець усё, але расказаць пра небяспечныя сітуацыі, патлумачыць, чаму яны могуць адбыцца, – абавязак бацькоў.
З 11 мая па 1 чэрвеня на Жабінкаўшчыне праходзіць прафілактычная рэспубліканская акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”, арганізаваная Міністэрствам надзвычайных сітуацый Беларусі. Яна прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня сям’і і Міжнароднага дня абароны дзяцей і накіравана на работу са шматдзетнымі сем’ямі, дзіцячымі дамамі, дамамі сямейнага тыпу, сем’ямі, у якіх выхоўваюцца дашкольнікі і малодшыя школьнікі.
У рамках першага этапу акцыі, напярэдадні 15 мая, жабінкаўскія выратавальнікі наведалі шматдзетныя сем’і ў аграгарадку Ракітніца.
Спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела надзвычайных сітуацый Таццяна Мартынава правяла гутарку і анкетаванне сярод бацькоў, накіраваныя на папярэджанне пажараў і надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей. Яна распавяла пра тое, як засцерагчы малых ад бяды, як прывіваць ім навыкі бяспечных паводзінаў і як зрабіць свой дом бяспечным. Для дзяцей супрацоўнік РАНС прапанавала конкурсы “Выкліч выратавальнікаў”, “Блытаніна” і “Надзвычайныя сітуацыі”, пад час якіх хлопчыкі і дзяўчынкі замацавалі веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Узнагародай за актыўны ўдзел для іх сталі падарункі ад МНС: пропісы бяспекі, брашуры “Што рабіць, калі…” і “Азбука бяспекі”, а для самых маленькіх – “бяспечныя” размалёўкі. Таты і мамы атрымалі “Памяткі для бацькоў”.
Старшыня Ракітніцкага сельвыканкама Уладзімір Дземідзюк, які прымаў удзел у акцыі, нагадаў бацькам, што нельга дапускаць дзяцей адных у падвалы і на гарышчы.
Наталля ВАЛОШКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro