Насілле прыносіць боль у любым узросце

Насілле прыносіць боль у любым узросце

1

Мы часта чуем пра насілле ў сям’і, пра здзекі над жанчынамі і дзецьмі. Грамадства спрабуе адэкватна рэагаваць на гэтую праблему. Ствараюцца грамадскія арганізацыі па абароне правоў і гонару, адчыняюцца цэнтры, дзе ахвяры насілля могуць атрымаць кваліфікаваную юрыдычную і фінансавую дапамогі.
Гэта ўсё вельмі важна, але ёсць яшчэ адна катэгорыя людзей, якія таксама трапляюць пад дамашняе насілле, ім патрэбна абарона, але ад скаргаў многія часта адмаўляюцца. Размова ідзе пра людзей шаноўнага ўзросту.

Звычайна са старых здзекуюцца бліжэйшыя родзічы, у прыватнасці, муж і жонка ці дарослыя дзеці.
Што ж з пункту гледжання сусветнага грамадства з’яўляецца насіллем над старымі? Выдзяляюць наступныя віды абыякавых адносін і насілля да пажылых. Фізічнае – гэта прычыненне фізічнай болі, пашкоджанняў ці нават забойства, насільнае прымушэнне да чаго-небудзь (у тым ліку і сексуальнае дамаганне), а таксама ўвядзенне ў адносінах да старога чалавека рознага роду забаронаў, абмежаванне яго правоў і свабод.
Сексуальнае насілле выражаецца як у форме навязаных сексуальных дотыкаў і прыніжэння, так і ў форме згвалтавання, інцэсту, а медыцынскае – гэта халатнасць і нясвоечасовасць, якія праяўляюцца пры выдачы лекаў, намераная перадазіроўка іх ці, наадварот, наўмысная адмова хвораму ў атрыманні неабходных лекаў. Грэбаванне – безадказнасць і невыкананне апекуном сваіх абавязкаў у адносінах да пажылага чалавека, у выніку чаго апошні пакутуе ад розных цялесных пашкоджанняў і парушэнняў яго правоў.
Псіхалагічнае (эмацыянальнае) насілле – прычыненне чалавеку шаноўнага ўзросту душэўных пакут, лаянка і абраза ў яго адрас, пагрозы аддаць старога ў прытулак, нанясенне фізічнага болю ці ізаляцыя, а таксама фарміраванне і развіццё ў яго пачуцця страху. Тут распазнаюць найперш эканамічнае насілле, якое выражаецца ў прысваенні іншымі членамі сям’і ўласнасці ці сродкаў пажылых людзей без згоды з іх боку, у незаконным ці супраць жадання старога выкарыстанні яго зберажэнняў, а таксама ў матэрыяльнай залежнасці пажылых ад іх апекуноў.
Насілле – гэта калі ў пажылага чалавека няма свайго кутка ў кватэры, калі так званыя любячыя родзічы падлічваюць з’едзенае ім ці патрачанае на яго, абмяжоўваюць размовы па тэлефоне, кормяць няякаснай ежай, не падаюць своечасова лекі, калі ніхто не мяняе яму вопратку, пасцельную бялізну і не дапамагае пераапрануцца, не падтрымлівае чысціню ў яго пакоі. Гэта насмешкі, абраза, слоўнае прыніжэнне, пагроза, ізаляцыя ад іншых членаў сям’і ці ад зносін з людзьмі. Гэта і бессаромнае выкарыстанне родзічамі яго пенсіі, зберажэнняў, маёмасці.
Сапраўды, жорсткае абыходжанне з пажылымі людзьмі ў сям’і распаўсюджана ва ўсіх краінах свету і не залежыць ад сацыяльнага статусу, прафесіі, полу ахвяры і таго, хто жорстка з ёй сябе паводзіць. Здзекавацца можа як беспрацоўны сын-алкаголік, так і высокаадукаваная дачка, якая не заўважае свайго бацькі.
Мы павінны памятаць, што пажылыя людзі па ўзроўні самаабароны – гэта тыя ж дзеці. Яны не заўсёды могуць звярнуцца па дапамогу, баяцца помсты родзічаў, не вераць у сілу закона. Нават калі ў адносінах хатняга тырана ўзбуджана крымінальная справа, ахвяры часта даводзіцца пасля агучвання прыгавору суда жыць з ім у адным доме. З гэтым трэба нешта рабіць.

ПАРАДЫ
ПАЖЫЛЫМ ЛЮДЗЯМ

• Не замыкайцеся ў сабе, падтрымлівайце сацыяльныя кантакты, сувязі з суседзямі, сябрамі, родзічамі, хадзіце, па магчымасці, на грамадскія мерапрыемствы, курсы, на заняткі гурткоў.

• Расказвайце людзям, якім вы давяраеце, аб тым, як вам жывецца, што з вамі адбываецца. Чым больш вы аб гэтым гаворыце, тым верагодней шанц, што атрымаеце нейкую інфармацыю пра дапамогу, карысную параду, рэкамендацыю. Многія не асмельваюцца дзяліцца сваімі праблемамі з іншымі. Часта людзі саромеюцца той ці іншай сітуацыі, у якой апынуліся, таму што адна справа сказаць, маўляў, збівае муж і зусім іншае – прызнацца, што б’е ўласнае дзіця ці ўнук. Не саромейцеся! Вашай віны ў гэтым няма.
• Распрацуйце свой план бяспекі. Папрасіце суседку, каб яна выклікала міліцыю, калі пачуе з вашай кватэры шум ці крыкі. На выпадак хуткага адыходу з дому заранёў падрыхтуйце дакументы, збярыце неабходную вопратку, медыкаменты, акуляры, запасныя ключы ад кватэры і захоўвайце іх у бяспечным месцы па-за кватэрай: у блізкай сяброўкі, родзіча, суседкі, якім вы давяраеце.
• Заранёў даведайцеся пра неабходныя тэлефоны розных службаў, тэлефон даверу на выпадак, калі давядзецца тэрмінова шукаць дапамогу.
• У выпадку сапраўды жорсткага насілля не бойцеся звярнуцца ў міліцыю па тэлефоне 102. Нярэдкія выпадкі, калі доўгае цярпенне пажылага чалавека заканчваецца бальніцай і нават смерцю. Калі сітуацыя крытычная – пакідайце кватэру ці дом адразу ж, хоць вам нават не ўдалося ўзяць неабходныя рэчы. І яшчэ вы можаце звярнуцца ў ДУ “Жабінкаўскі ТЦСАН”, дзе вам акажуць псіхалагічную і юрыдычную дапамогу па адрасе: г. Жабінка, вул. Калгасная, 4 ці па тэлефоне 2-35-64.

А теперь ответьте себе, случалось ли, чтобы человек, которого вы любили:
• Контролировал, где и с кем вы проводите время.
• Обвинял вас в своих неудачах.
• Был против ваших отношений с родителями, семьей или друзьями.
• Легко приходил в ярость.
• Контролировал ваши расходы и заставлял отчитываться за каждую копейку.
• Прослушивал ваши телефонные разговоры.
• Высмеивал вас перед другими.
• Заставлял вас вступать в сексуальные отношения против вашей воли.
• Причинял боль или угрожал причинить боль вашим домашним животным.
• Угрожал сделать больно вам или вашим детям.
• Угрожал избить вас или ваших детей.

Калі вы адказалі “так” хоць на адно пытанне, значыць, вы падвяргаліся насіллю. Будзьце смялейшыя, не заставайцеся адзін на адзін з вашай праблемай!
Вольга КАСКО, псіхолаг
ДУ “Жабінкаўскі ТЦСАН”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top