222Азнаямленне школьнікаў з беларускім гарадскім пейзажам на занятках у агульнаадукацыйнай школе

В.А.Дзёміна, 5 курс ФЭА БДПУ

навук. кір. – канд. філал. навук, дацэнт,

      Н.Г.Мазурына

У школе працэс азнаямлення вучняў з беларускім гарадскім пейзажам можа праводзіцца на розных уроках: выяўленчага мастацтва, гісторыі, літаратуры, на факультатыўных занятках па краязнаўству. Разгледзім, як ажыццяўляецца гэты працэс на кожным з333 пералічаных уроках.

Найперш за ўсё, азнаямленне вучняў з беларускім гарадскім пейзажам ажыццяўляецца на занятках па выяўленчаму мастацтву.

Сістэмаўтваральным пачаткам праграмы і яе сэнсавым стрыжнем з’яўляецца дыферэнцыяцыя навучальнага матэрыялу па трох змястоўных кампанентах, якія ахопліваюць праграму з I па V класы. Да іх належаць:

– эстэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці;

– успрыманне твораў мастацтва;

– практычная мастацка-творчая дзейнасць.

Азнаямленне з беларускім гарадскім пейзажам можа ажыцяўляцца па ўсіх трох напрамках.

Эстэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці як складаючая частка мастацкай дзейнасці мае ў праграме адносна самастойную сістэму навучальных задач. Спецыяльная ўвага тут надаецца сферы эстэтычных і этычных каштоўнасцяў нацыянальнай культуры, духоўна-эстэтычнага ўдасканалення чалавека, эстэтычнага засваення прыроднага свету і свету “другой прыроды” – архітэктурнага і прадметнага асяроддзя пасялення чалавека. Задачай дадзенага змястоўнага кампанента праграмы з’яўляецца таксама развіццё ў навучэнцаў глядзельнай культуры, візуальнага ўспрымання, назіральнасці [2]. Лепшыя ўзоры беларускага гарадскога пейзажу тут, безумоўна, будуць адыгрываць важную ролю для вырашэння названых задач.

Змястоўны кампанент “Успрыманне твораў мастацтва” спрыяе засваенню прадмета на мастацтвазнаўчым узроўні. Пры засваенні навучэнцамі твораў нацыянальнай культуры неабходна ўвесь час фарміраваць у іх павагу да роднай культуры, адчуванне яе нацыянальнай своеасаблівасці, імкненне працягваць мастацкія традыцыі. І зноў гарадскі пейзаж такіх майстроў, як Н. Орда, Я. Драздоўскі, В. Бялыніцкі-Біруля, М. Данцыг, А. Кроль, М. Лейбовіч, З. Паўлоўскі і інш., будуць неабходным наглядным выяўленчым матэрыялам на кожным уроку, прысвечаным нацыянальнай культуры.

Спецыяльную ўвагу варта надаваць знаёмству з мастацтвам роднага краю, творчасцю прафесійных і народных майстроў, гарадскімі пейзажамі мясцовых мастакоў, мастацкімі вобразамі горада, роднага для вучняў. Гэта не толькі паспрыяе ўцягванню навучэнцаў у творчасць на аснове мясцовых традыцый, але і дапаможа выхоўваць любоў да роднага краю, павагу да людзей, якія жывуць побач, сфарміруе жаданне берагчы і прымнажаць мастацкі здабытак свайго рэгіёна.

Пры азнаямленні навучэнцаў з часткай праграмы “Ўспрыманне твораў мастацтва” важным з’яўляецца развіццё навыкаў успрымання мастацкага вобраза, знакамітых твораў айчыннага і сусветнага мастацтва, фарміраванне ведаў і ўяўленняў пра творчасць мастакоў. Падчас успрымання беларускага гарадскога пейзажу развіваюцца таксама здольнасці суперажываць і эмацыйна адгукацца на твор выяўленчага мастацтва, яго змест, уменне выказаць да яго сваё стаўленне. Навучэнцы атрымліваюць навыкі ўспрымання твора выяўленчага мастацтва, раскрываюць яго змест на аснове засвоеных паняццяў і тэрмінаў, адзначаюць даступныя іх разуменню мастацкія сродкі і раскрываюць іх ролю ў стварэнні мастацкага вобраза горада.

У аснову змястоўнага кампанента “Практычная мастацка-творчая дзейнасць” пакладзены прынцып сістэматычнага развіцця ў навучэнцаў ўменняў мастацкага мадэлявання свету. Заўважана, што прасторавыя з’явы найболей відавочныя, адчувальныя, ясна ўспрымаюцца зрокава ў адкрытай, вялікай прасторы – пейзажы. Таму элементарнымі прыёмамі малюнка прадметаў у адкрытай прасторы навучэнцы авалодваюць хутчэй. Прастора і прадметы ў гэтых выпадках перадаюцца больш абагульнена, але толькі ў тым выпадку, калі для рашэння гэтай задачы праводзіцца мэтанакіраванае назіранне [1, с. 37].

Акрамя ўрокаў малявання вучні пачатковых класаў могуць знаёміцца з творамі беларускіх пейзажыстаў і на іншых уроках, напрыклад літаратурнага чытання ці “Чалавек і мір”. У 3-м класе пачынаецца вывучэнне раздзела “Мая краіна”, у 4-м – “Мая Радзіма – Беларусь”. Вывучэнне дадзенага блока арыентавана на ўсведамленне малодшымі школьнікамі сваёй прыналежнасці да беларускага народа праз азнаямленне з найважнымі культурна-гістарычнымі каштоўнасцямі Беларусі і прыкладамі духоўна-маральнай дзейнасці гістарычных асоб [3, с. 149]. Пры вывучэнні тэмы “Мінск – сталіца Беларусі” школьнікі з цікавасцю паглядзяць разнастайныя віды Мінска, якія адлюстраваны на карцінах сучасных беларускіх мастакоў (М. Данцыг “Мой Мінск”, Р. Фядосенка “Вячэрні Мінск”, А. Крашэўская “Мінск”, У. Шаркоў “Мінск” і інш.). Пры вывучэнні тэмы “Наша Радзіма на гістарычнай карце” будуць вельмі дарэчы старажытныя карты і планы беларускіх гарадоў.

Выявы с гарадскімі пейзажамі з’яўляюцца вельмі карысным ілюстратыўным матэрыялам пры вывучэнні гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры. Гарадскія пейзажы на ўроках літаратуры не павінны быць толькі карцінкамі, ілюстрацыямі. Яны павінны садзейнічаць больш глыбокаму засваенню вучнямі новай тэмы, узмацняць эмацыянальнае ўздзеянне мастацкіх твораў.

Выкарыстанне твораў жывапісу на ўроках гісторыі дазваляе актывізаваць разнастайныя віды навучальна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў. У гэтым выпадку працэс засваення ведаў праходзіць у атмасферы інтэлектуальных, маральных і эстэтычных перажыванняў, творчых пошукаў настаўніка і навучэнцаў, самастойнай працы. Працэс спазнання закранае душу дзіцяці, падштурхоўвае да ўласных адкрыццяў.

 Н. Орда. Літаграфія з “Альбома гістарычных відаў”

М. Данцыг. Мой Мінск. 1967.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro