К сведению избирателей

К сведению избирателей

У адпаведнасці з артыкулам 21 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь з 4 снежня 2010 г. кожнаму жыхару раёна забяспечана магчымасць праверыць, ці ўключаны ён у спіс грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і ці правільна ў спісу ўказаны звесткі пра яго.
Выбаршчыкі, якія па стану здароўя ці іншых уважлівых прычынах не змогуць прыйсці ў памяшканне для галасавання, пісьмова ці вусна да 18 гадзін 19 снежня 2010 года могуць звярнуцца ва ўчасткову камісію з просьбай аб арганізацыі галасавання па месцы іх знаходжання ў дзень выбараў (арт.54 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Выбаршчыкі, у якіх няма магчымасці 19 снежня 2010 года знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, маюць права з 14 па 18 снежня з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 прагаласаваць датэрмінова ў памяшкані ўчастковай камісіі (арт.53 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
У дзень выбараў, 19 снежня, 2010 года, галасаванне праводзіцца з 8.00 да 20.00. Выбаршчыкам пры галасаванні неабходна мець пры сабе пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці іншы дакумент ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, пенсійнае пасведчанне ці студэнцкі білет (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), даведку органаў унутраных спраў (для грамадзян, у якіх з нейкіх прычын няма пашпарта).
Жабінкаўская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top