З любоўю да ўсяго жывога

З любоўю да ўсяго жывога

IMG_2058

Калі мы набываем, напрыклад, у крамах смятану ці ёгурт, то часта задумваемся пра іх якасць. Але наўрад ці далёкі ад жывёлагадоўлі чалавек можа сабе ўявіць, колькі ўвагі і клопату дастаецца кожнаму цяляці з самага нараджэння. Пра тое, як сочаць за здароўем і харчаваннем жывёл у гаспадарках Жабінкаўшчыны, расказала вядучы ветурач-таксіколаг ДУ «Жабінкаўская раённая ветэрынарная станцыя» Валянціна Кулакевіч.
Хіміка-таксікалагічны аддзел лабараторыі, якая знаходзіцца на базе ветстанцыі, займаецца даследаваннем крыві жывёл на наяўнасць усіх патрэбных арганізму элементаў і праверкай кармоў пад час назапашвання і на прыдатнасць да скормлівання. Праца гэта вельмі адказная, таму ад правільнага харчавання залежыць здароўе жывёлы. Паводле аналізаў крыві спецыялісты хіміка-таксікалагічнага аддзела робяць высновы пра тое, чаго не хапае ў арганізмах жывёл. Згодна з гэтым і распрацоўваюць планы кармлення буйной рагатай жывёлы.
У кожным аддзеле лабараторыі працуюць па два чалавекі – урач і лабарант. Зразумела, што прасачыць за кожнай жывёлінай ва ўсіх 9 гаспадарках раёна немагчыма. Таму вывучаюцца яны са спецыяльна адабраных кантрольных груп. Калі патрэбна, правяраюцца і іншыя жывёлы: напрыклад, цяляты ці хворыя. Але няхваткі персаналу ў лабараторыі не адчуваецца, таму што, як адзначае Валянціна Кулакевіч, часта работнікі аддзелаў дапамагаюць адзін аднаму.
Валянціна Васільеўна працуе ў лабараторыі ветстанцыі з 1980 года, калі трапіла сюды па размеркаванні Віцебскага ветэрынарнага інстытута. І з тых часоў любоў да сваёй прафесіі ў жанчыны не прайшла. Яна з хваляваннем ставіцца да сваіх чацвераногіх пацыентаў і адчувае, што робіць дабро і для жывёл, якіх лечыць, і для людзей, якія ў будучым атрымаюць якасную прадукцыю.
Хрысціна МАСЛЕНІКАВА, студэнтка філалагічнага факультэта БрДУ
імя А.С.Пушкіна.
На здымку: Валянціна Васільеўна Кулакевіч.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro