Правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ: сёння і заўтра

Правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ: сёння і заўтра

1

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўлічваць патрэбнасці эканомікі пры падрыхтоўцы спецыялістаў і наборы абітурыентаў у навучальныя ўстановы. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па пытаннях карэкціроўкі правіл прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
На нарадзе абмяркоўваўся праект указа, якім прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у ход уступнай кампаніі.
На нарадзе таксама абмяркоўваліся меры для павелічэння набору абітурыентаў на востра запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці. У сувязі з гэтым Прэзідэнт запатрабаваў не спрашчаць працэдуру паступлення, каб забяспечыць якасны адбор студэнтаў.
З 2017 года здаваць ЦТ у Беларусі можна будзе па чатырох прадметах. Пры гэтым пры паступленні ў ВНУ неабходна будзе прад’яўляць вынікі трох тэсціраванняў. Што датычыцца абітурыентаў ССНУ, то яны атрымаюць магчымасць здаваць тры ЦТ і прад’яўляць вынікі двух тэсціраванняў.
Рэгістрацыя на ЦТ пачалася 2 мая
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) у Беларусі пачалася 2 мая. Перыяд рэгістрацыі прадоўжыцца па 1 чэрвеня.
Нагадаем, што іспыты пройдуць з 13 па 27 чэрвеня. 13 чэрвеня – беларуская мова, 14 чэрвеня – руская мова, 16 чэрвеня – грамадазнаўства, 18 чэрвеня – біялогія, 19 чэрвеня – матэматыка, 21 чэрвеня – гісторыя Беларусі, 23 чэрвеня – хімія, 24 чэрвеня – фізіка, 25 чэрвеня – замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), 27 чэрвеня – сусветная гісторыя (навейшы час), геаграфія. Пачынацца ЦТ будзе ў 11.00. Рэзервовы дзень праходжання ЦТ – 5 ліпеня. ЦТ па ўсіх вучэбных прадметах у рэзервовы дзень будзе праходзіць у БДУ. Тэрміны рэгістрацыі на рэзервовы дзень: 28 чэрвеня – 1 ліпеня.
Так званае ніжняе парогавае значэнне адзнак ЦТ-2016 па беларускай або рускай мове для абітурыентаў складзе ад 0 да 9 балаў, выключаючы некаторыя філалагічныя спецыяльнасці, дзе яно знаходзіцца ў дыяпазоне ад 0 да 19 балаў (уключна). У 2016 годзе нездавальняючымі адзнакамі ўстаноўлены: па першым прадмеце профільнага іспыту – матэматыка, фізіка, хімія, біялогія – ад 0 да 14 балаў (уключна); гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – ад 0 да 19 (уключна); па другім прадмеце профільнага іспыту – матэматыка, фізіка, хімія, біялогія – 0 да 9 (уключна); гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – ад 0 да 14 (уключна).
Ніжнія парогавыя значэнні адзнак ЦТ у ВНУ Мінабароны, МНС, Дзяржпагранкамітэта, на ваенныя факультэты грамадзянскіх ВНУ, а таксама ў ВНУ па групах спецыяльнасцей «вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства», «жывёлагадоўля, рыбаводства, пчалярства», «сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый», «меліярацыя і водная гаспадарка», «аграінжынерыя», у МУС (толькі на месцы дадатковага набору) па такіх прадметах, як беларуская мова, руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), – устаноўлены ад 0 да 4 балаў (уключна).
БелТА.

На здымку: на рэгістрацыі ў віцебскім рэгіянальным цэнтры тэсціравання пры тэхналагічным універсітэце.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro