Травы кладуцца ў пракосы

Травы кладуцца ў пракосы

IMG_1603

Яравая сяўба выйшла на фінішную прамую. Сельскія працаўнікі прыступілі да нарыхтоўкі кармоў для грамадскага статка. У гэтыя дні ў кожным сельгаспрадпрыемстве Жабінкаўшчыны на сенажацях і пашах гу-дзе кормаўборачная тэхніка, каб накарміць сакавітай травой кароў і цялят на фермах. А ў ААТ “Ракітніца” корманарыхтоўчы атрад першым у раёне прыступіў да закладкі зялёнай масы ў наземныя траншэі.
Для гэтага, паводле слоў брыгадзіра ўчастка “Стрыганец” Аляксандра Дыдышкі, дбайна падрыхтавалі ўсю задзейнічаную тэхніку, падкармілі травы.
– У нашым атрадзе, – расказаў брыгадзір, – дзве касілкі КПР-9, трое грабляў і прэс-падборшчыкаў, 2 IMG_1611валкавальнікі, 5 МАЗаў і КамАЗ,
тры Амкадоры і Джон Дзір. Усяго на нарыхтоўцы сена і сенажу – кашэнні, перавозцы, складзіраванні – будзе задзейнічаны 31 работнік. Усе яны ў кормавытворчасці не навічкі, сваю справу ведаюць і добра выконваюць. За ўчарашні дзень, напрыклад, калі закладвалі першую траншэю, некаторыя вадзіцелі паспявалі падвозіць звыш 100 тон масы!
На полі ля вёскі Стрыганец, куды мы пад’ехалі, кіпела работа. Генадзь Стэльмашук за рулём КВК-800 акуратна падбіраў падвяленую траву, і здробненая маса сыпалася ў кузаў вялікагрузнага аўтамабіля.
Усяго за некалькі хвілін кузаў МАЗа запоўніўся з горкай, яму на змену пад’ехаў КамАЗ.
Вадзіцелі ў чаканні сваёй чаргі збіраюцца на ўскрайку поля і гатовыя ў любы момант імчацца да камбайна. А запоўненыя масай аўтамабілі спяшаюцца на ферму “Задзерць”. Тут у павапнаваных наземных траншэях з раніцы натужліва гудуць два амкадоры. Анатоль Сухаверхі і Алег Міхалюк трамбуюць зялёную масу. Яны на Амкадорах, як прасамі, сноўдаюць туды-сюды, шчыльна ўмінаюць сянаж. Хлопцы спяшаюцца: на закладку кожнай траншэі адводзіцца па тэхналогіі не больш як 5-6 дзён. Потым нарыхтаванае трэба шчыльна накрыць цэлафанавай плёнкай, каб зімою статак карміць высакаякасным кормам. Усяго ля фермы пабудаваны 10 траншэй умяшчальнасцю 3 тысячы тон.
– Здаецца, у іх ёсць што закладваць, травы нараслі, – расказвае Аляксандр Дыдышка. – Пад сенакосы і пашу ў нас адведзена 1020 гектараў, з якіх бабовыя займаюць 119 гектараў, купкоўка зборная і канюшына – 9 у параўнанні з мінулагоднім іх колькасць не змянілася. Мы падкармілі сенажаці карбамідам, і цяпер, калі пацяплела і часта ідуць дажджы, травы пайшлі ў рост. Фаза першай мяцёлкі – сігнал, што самы час нарыхтоўваць кармы. Нам неабходна назапасіць сенажу 9000 тон, сіласу 15500 і сена 910 тон. Зразумела, што з адных траў столькі назапасіць не ўдасца – на дапамогу “прыйдуць” азімае жыта і кукуруза.
Самае галоўнае, каб не падводзіла надвор’е і сельскія працаўнікі змаглі ўдосталь нарыхтаваць высакаякаснага духмянага корму для грамадскага статка. Летась фактычна ўсе гаспадаркі вобласці не змаглі выканаць план, і сёлетняя вясна для рагуль выдалася паўгалоднай.
Улічваючы “ўрокі” мінулага лета, трэба прыкласці ўсе намаганні, каб забяспечыць сёлета паўтарагадовы запас кармоў. У ланцужку “кармы – жывёла – малако – грошы” першае – не самае слабае звяно.
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: (злева направа)Аляксандр Дыдышка, Віктар Горб, Генадзь Стэльмашук, Юрый Крук, Міхаіл Супрунюк; трамбуюць зялёную масу Анатоль Сухаверхі
і Алег Міхалюк.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro