Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца ў перыяд з 1 па 11 чэрвеня 2016 года. Тыя, якія праходзяць у пісьмовай форме, пачынаюцца ў 9 гадзін.
У 2015/2016 навучальным годзе ў параўнанні з мінулым змен у колькасці і пераліку выпускных экзаменаў няма.
У адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2015 г. № 70 навучэнцы IX класаў будуць здаваць тры выпускныя экзамены (усе – у пісьмовай форме) па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Руская мова”, “Матэматыка”;
XI класаў – чатыры абавязковыя выпускныя экзамены: па вучэбных прадметах “Беларуская мова” ці “Руская мова” (у пісьмовай форме), “Матэматыка” (у пісьмовай форме), “Замежная мова” (у вуснай форме па экзаменацыйных білетах) і “Гісторыя Беларусі” (у вуснай форме па экзаменацыйных білетах).
У адпаведнасці з пунктам 91 Правілаў правядзення атэстацыі пісьмовыя выпускныя экзамены пры правядзенні выніковай атэстацыі ў іншы тэрмін праводзяцца:
па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі:
22 жніўня – па беларускай мове;
24 жніўня – па рускай мове;
26 жніўня – па матэматыцы;
па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі:
23 жніўня – па матэматыцы;
25 жніўня – па беларускай ці рускай мове.
Па пытаннях арганізаванага заканчэння навучальнага года і якаснага правядзення выпускных экзаменаў у аддзеле адукацыі будзе арганізавана работа “гарачай лініі” ў перыяд з 21 мая па 11 чэрвеня 2016 года ў працоўныя дні па тэлефонах: 21805, 21609, 23853 з 8.00. да 17.00; у суботу і нядзелю ў прыёмнай аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама з 9.00 да 14.00 па тэлефоне 22305.
Паважаныя выпускнікі, бацькі! Паспяховай вам здачы экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання!
Іна ТАРАСЕВІЧ, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.