26 красавіка, у Дзень чарнобыльскай трагедыі, у Жабінкаўскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь адбыўся сход, прысвечаны 30-годдзю катастрофы. На мерапрыемстве прысутнічалі адміністрацыя аддзела, супрацоўнікі атэставанага саставу і ўдзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС: загадчык гаспадаркі групы тылавога забеспячэння Мікалай Паплаўскі, кантралёры кантрольна-прапускнога пункта вартавой аховы Сяргей Буза, Мікалай Шаўчук і Вячаслаў Джыга. Перад прысутнымі выступіў начальнік Жабінкаўскага аддзела аховы капітан міліцыі Сяргей Ханін і выказаў словы ўдзячнасці калегам-ліквідатарам за мужнасць і вернасць абавязку. У сваю чаргу яны падзяліліся сваімі ўспамінамі аб службе ў чарнобыльскай зоне.
Юлія ВОЛК, спецыяліст па кадрах Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.